wd wp Пошук:

Літвенскі сельсавет (Стаўбцоўскі раён)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Літвенскі сельсавет. Літве́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Літва.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Івянецкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Стаўбцоўскага раёна. У 1977 годзе скасаваны хутары Баброўшчына, Бутрымаўшчына, Камяніца, Падцярэбы, Шалькавічы[1]. 14 лютага 1983 года частка сельсавета перададзена ў склад новаўтворанага Цясноўскага сельсавета. 23 снежня 2008 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Рочавічы[2]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Цясноўскага сельсавета (15 населеных пунктаў: вёскі Дзенісы, Драздоўшчына, Заменка, Зеневічы, Куль, Мешычы, Пятрылавічы, Сапуцевічы, Серкулі, Слабодка, Судзевічы, Цеснавая 1, Цеснавая 2 і хутары Алешкавец і Пятрова)[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (26 населеных пунктаў) — 840 чалавек[4], з іх 68,2 % — палякі, 29,2 % — беларусы, 1,5 % — рускія[5].

Зноскі

  1. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных Беларускай ССР ад 22 жніўня і 26 верасня 1977 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 29 (1547).
  2. Решение Столбцовского районного Совета депутатов от 23 декабря 2008 г. № 100 О преобразовании сельских населенных пунктов Столбцовского района в агрогородки
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 19 верасня 2020.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Івянецкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Стаўбцоўскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be