wd wp Пошук:

Слабодка (Літвенскі сельсавет)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Слабодка. Слабо́дка[2] (трансліт.: Slabodka, руск.: Слободка) — вёска ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Літвенскага сельсавета.

Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Цясноўскага сельсавета[3].

Геаграфічнае становішча

Размешчана на рацэ Уса за 11 км на паўночны захад ад Рубяжэвічаў, за 70 км на захад ад Мінска.

Насельніцтва

У 2008 г. вёска налічавала 71 жыхара[4], ў 2013 г. — 54 жыхары.

Славутасці

На тэрыторыі вёскі размешчана Царква велікамучаніка Георгія Перамаганосца пабудовы канца 1880-х[5], старыя могілкі з пахаваннямі XIX стагоддзя з каталіцкімі надмагіллямі і яго новая частка з праваслаўнымі надмагіллямі XX стагоддзя, возера, сажалка. Уезд і выезд з вёскі перасякаецца ракой Усай.

Зноскі

  1. Почтовые индексы Республики Беларусь
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
  4. [Столбцовский районный исполнительный комитет. Официальный сайт — Тесновской сельский исполнительный комитет / Сельские исполнительные комитеты / Власть / Столбцовский район Ст …](http://www.stolbtsy.minsk-region.by/ru/vlast/selsov/tesnovskij)(недаступная спасылка)
  5. Слабодка (Літвенскі сельсавет) на сайце Radzima.org

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Стаўбцоўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be