Малая Плотніца
Мала́я Пло́тніца[1] (трансліт.: Malaja Plotnica, руск.: Малая Плотница) — вёска ў Беларусі, у Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Бабрыкоўскага сельсавета.
Размешчана за 10 км ад аўтадарогі Ганцавічы — Лагішын (Р105) і вёскі Бобрык, за 67 км ад горада Пінск. У вёсцы размяшчаюцца лясніцтва, базавая школа, дом малітвы і крама. На пачатак 1998 года пражывала 313 чалавек, было 139 гаспадарак.
Гісторыя
Вёска з’яўляецца даўняй вотчынай роду Завадскіх.
У 1842—1898 гадах у маёнтку Малая Плотніца дзейнічала Малаплотніцкая шкляная мануфактура. У канцы XIX стагоддзя ўладальнікамі сядзібы з’яўляюцца Аляксандр і Базыль Завадскія, пазней вёска пераходзіць да Атгона Завадскага
У пачатку XX стагоддзя дзейнічаюць народнае вучылішча (настаўнік К. Дыдышка), дзве рамесныя школы для моладзі бліжэйшых населеных пунктаў. Існавала царква.
Перад Вялікай Айчыннай вайной у вёсцы жыло 544 чалавек у 136 дварах[2].
У маі 1944 года гітлераўцамі быў спалены 131 дом, забіта 11 чалавек[2].
Славутасці
Страчаная спадчына
- Сядзіба Завадскіх.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- 1 2 Малая Плотница (руск.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Малая Плотніца(недаступная спасылка)
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Пінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.