Малінаўскі сельсавет (Лоеўскі раён)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Малінаўскі сельсавет. Малі́наўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Малінаўка.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Баршчоўскі сельсавет у складзе Лоеўскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Баршчоўка. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Астраўскога, Буда-Петрыцкага і Вялікадуброўскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лоеўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Рэчыцкага раёна. 30 ліпеня 1963 года вёска Баршчоўка перайменавана ў Новую Баршчоўку, а сельсавет — у Новабаршчоўскі сельсавет. 29 студзеня 1964 года да сельсавета далучана частка скасаванага Хаткаўскага сельсавета (7 населеных пунктаў: Вулкан, Карпаўка, Лесуны, Малінаўка, Рудня Удалёўская, Удалёўка і Хаткі) сельсаветаў[1]. З 30 ліпеня 1966 года сельсавет у складзе адноўленага Лоеўскага раёна. 3 снежня 1981 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Малінаўка, сельсавет перайменаваны ў Малінаўскі. 23 верасня 2011 года скасаваны вёскі Вышкаў-Бурыцкае, Дуброва, Карпаўка, Рудня Удалёўская і пасёлак Кірава[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 936 чалавек[3], з іх 93,6 % — беларусы, 3,6 % — рускія, 1,5 % — украінцы, 0,5 % — малдаване, 0,4 % — немцы[4].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 29 студзеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 6 (1046).
- ↑ Решение Лоевского районного Совета депутатов от 23 сентября 2011 г. № 70 Об упразднения сельских населенных пунктов Лоевского района Гомельской области Архівавана 29 сакавіка 2020.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Рэчыцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Лоеўскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.