Хаткаўскі сельсавет (Рэчыцкі раён)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Хаткаўскі сельсавет. Ха́ткаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Хаткі.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Холмецкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Лоеўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Рудня-Бурыцкага і Удалёўскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лоеўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Рэчыцкага раёна. 29 студзеня 1964 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Вышамірскага (3 населеныя пункты: Белы Калодзеж, Вышкаў-Бурыцкае, Рудня-Бурыцкае) і Новабаршчоўскага (7 населеных пунктаў: Вулкан, Карпаўка, Лесуны, Малінаўка, Рудня Удалёўская, Удалёўка і Хаткі) сельсаветаў[1].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 10 населеных пунктаў.
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 29 студзеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 6 (1046).
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Лоеўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Рэчыцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Холмецкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1964 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.