wd wp Пошук:

Мангёндэ

Мангёндэ (кар. 만경대, 萬景臺) — малы населены пункт (вёска) за 12 км на паўднёвы захад ад Пхеньяна. Адміністрацыйна ўваходзіць у правінцыю Пхеньян. Назва вёскі складаецца з элементаў «дзесяць тысяч» (ман), «пейзаж» (ген), «зялёны пагорак» (дэ) і звязана з выглядам з мясцовых пагоркаў на раку Тэданган.

Дом-музей Кім Ір Сена.
Унутраны выгляд роднага дома Кім Ір Сена.

Гісторыя

Мангёндэ вядома як родная вёска Кім Ір Сена. Тут ён правёў першыя восем гадоў свайго жыцця[1]. У сучаснай КНДР Мангёндэ з’яўляецца усепачытальным месцам палітычнага паломніцтва. Дом, у якім нарадзіўся Кім Ір Сен, ператвораны ў музей.

У экспазіцыі музея прадстаўлены чарнільніца і пісьмовы стол Кім Ір Сена. Недалёка ад дома знаходзіцца калодзеж, ваду з якога ў дзяцінстве піў Кім Ір Сен.

На самым высокім месцы ў наваколлі Мангёндэ размешчана назіральная пляцоўка з павільёнам, адкуль адкрываецца панарама Пхеньяна. У 1982 годзе тут быў адкрыты парк культуры і адпачынку працоўных. Побач размешчана Мангёндэскае рэвалюцыйнае вучылішча.

У культуры

У патрыятычнай моладзевай песні «Круглы месяц Мірона» згадваецца Мангёндэ. Аб Мангёндэскім рэвалюцыйным вучылішчы спяваецца ў песні «Два дрэвы»[2]. Мангёндэ адлюстроўвалася на шэрагу банкнот КНДР, пачынаючы з 1978 года. Малюнак вёскі быў змешчаны на банкноту наміналам 100 вон. Мангёндэ разам з партрэтам Кім Ір Сена былі намаляваныя на купюрах наміналам 100, 1000, 5000 вон аж да 2009 года[3].

У красавіку 2016 года ў Пхеньяне прайшла выстаўка карцін 1970-х і 1980-х гадоў, прысвечаных Кім Ір Сену. У іх ліку былі карціны «Мангёндэ — месца нараджэння прэзідэнта Кім Ір Сена» і «Мангёндэ вясной»[4].

Зноскі

  1. Ланьков А. Н. Ким Ир Сен: Попытка биографического очерка. (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2009. Праверана 10 мая 2009.
  2. Похолкова Е. А. Анализ северокорейских молодежных патриотических песен: традиции и современность // Россия и Корея в меняющемся мире. — М.: 2014. — ISBN 978-5-8381-0286-7.
  3. Чеснокова Н. А. К проблеме формирования национальной идентичности в КНДР и РК // Корейский полуостров: история и современность. — 2020. — С. 257-267. — ISBN 978-5-8381-0370-3.
  4. В КНДР проходит выставка известных картин 70-х и 80-х годов прошлого века (нявызн.). ТАСС (27 красавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 7 верасня 2021.

Літаратура

  • Журналы: «Корея», «Корея сегодня»
  • А. К. Северяйнен (Кулешов). «Мангендэ ты моя, Мангендэ». Изд-во «Экзотика», Петрозаводск, 1990

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Паўночнай Карэі Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be