Мастаўляны (Падляскае ваяводства)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Мастаўляны. Мастаўля́ны (польск.: Mostowlany) — вёска ў Польшчы, на левым беразе ракі Свіслач, на мяжы з Беларуссю. Уваходзіць у склад Беластоцкага павета Падляскага ваяводства, частка вясковай гміны Грудак. Размешчана за 5 км на паўднёвы ўсход ад чыгуначнай станцыі Зубкі, за 8 км на поўдзень ад шашы М65
Гісторыя
З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр Мастаўлянскага сельсавета Свіслацкага раёна Беластоцкай вобласці БССР, з 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 жніўня 1945 года перададзена ПНР[1].
Насельніцтва
Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 года пражывала тут 52 жыхары (усе праваслаўныя беларусы)[2]
Славутасці

- Праваслаўная царква Св. Яна Тэолага (1862 г., разбудаваная ў 1908—1909).
- Грэка-каталіцкая капліца, цяпер праваслаўная могілкавая (канец XVIII ст).
-
Помнік Кастусю Каліноўскаму. Падпісы на помніку выкананы па-польску і па-беларуску лацінкай.
Праваслаўная царква Св. Яна Тэолага
Капліца на могілках
Вядомыя асобы
- Віктар Отан Каліноўскі (1833—1862) — гісторык, археограф, бібліяфіл, удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху 1860-х г. Старэйшы брат Кастуся Каліноўскага.
- Кастусь Каліноўскі (1838—1864) — нацыянальны герой Беларусі, Літвы і Польшчы, адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863—1864 гадоў
Зноскі
- ↑ Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А. И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 18 (польск.) (15 чэрвеня 2015).
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мастаўляны (Падляскае ваяводства)
Катэгорыя·Населеныя пункты Беластоцкага павета Катэгорыя·Населеныя пункты Падляскага ваяводства Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.