wd wp Пошук:

Ліда

Лі́да[2] (афіц. транс.: Lida) — горад у Гродзенскай вобласці, адміністрацыйны цэнтр Лідскага раёна, на рацэ Лідзея (басейн Нёмана). Вузел чыгунак і аўтадарог на Вільнюс, Баранавічы, Гродна, Маладзечна. Насельніцтва — 101 616 чал. (2018)[1].

Клімат

Клімат Lida
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне
Абсалютны максімум, °C 11,5 14,8 19,7 28,5 31,5 32,5 35,2 35,3 34,1 26,4 17,0 11,1
Сярэдні максімум, °C −1,7 −0,6 4,7 12,5 19,0 21,6 23,8 23,2 17,5 10,8 4,1 −0,2
Сярэдняя тэмпература, °C −4,5 −3,8 0,7 7,5 13,2 16,2 18,5 17,6 12,6 7,1 1,7 −2,5
Сярэдні мінімум, °C −7,2 −6,9 −3,3 2,4 7,4 10,8 13,1 12,0 7,7 3,4 −0,8 −4,7
Абсалютны мінімум, °C −30,7 −29,9 −24,7 −7,3 −4 1,0 1,3 3,7 −2,9 −8,1 −19,2 −29,4
Норма ападкаў, мм 44,6 40,1 44,0 35,4 67,7 69,6 83,9 85,0 63,8 53,6 43,8 50,7
Крыніца: Ліда Надвор'е і клімат

Гісторыя

Датай узнікнення Ліды лічаць 1323 год — пачатак узвядзення Лідскага замка, вакол якога паступова вырас горад. Ліда належала непасрэдна вялікім князям Гедзіміну, Кейстуту, Альгерду, Ягайлу, Вітаўту; у 1396—1399 у Лідзе жыў беглы татарскі хан Тахтамыш. З 1384 неаднаразова падвяргалася нападам крыжакоў. У XV—XVI ст. горад быў значным цэнтрам рамяства і гандлю, звязаны з Вільняй, Навагрудкам, Менскам, Полацкам. У гэты час горад складаўся з рыначнай плошчы і 4 вуліц, да яго прымыкала прадмесце Зарэчча.

З 1568 цэнтр Лідскага павета Віленскага ваяводства ВКЛ. У 1590 атрымала магдэбургскае права і герб. З фундушоў касцёла і кляштара кармелітаў XVII ст. вядома імя першага лідскага прыёра Эліяша Невяроўскага.

З 2-ой паловы XVII ст. ў выніку войн з Расіяй і Швецыяй Ліда прыйшла ў заняпад, але з сярэдзіны XVIII ст. пачалося гаспадарчае ажыўленне.

З 1795 у складзе Расійскай імперыі, цэнтр павета Слонімскай губерні, у 1797 уваходзіла ў Літоўскую, з 1801 — Гродзенскую і з 1842 — Віленскую губерні. У канцы XIX ст. дзейнічалі бровары, гарбарныя і іншыя прадпрыемствы, пракладзена першая чыгуначная лінія.

У Першую сусветную вайну Ліда была акупавана германскімі войскамі. Восенню 1918 сфарміравалася Самаабарона Лідскай зямлі — польская ваенная арганізацыя[3]. Пасля капітуляцыі Германіі ў вайне і вываду яе войск за ўладу змагаліся «Літоўская Тарыба», польскія легіянеры, бальшавікі, прадстаўнікі яўрэйскіх партый. 29 снежня 1918 бальшавікі стварылі Часовы рэвалюцыйны камітэт, які абвясціў сябе адзіным органам улады ў горадзе і павеце. Рэўком з дапамогай рабочых захапіў зброю, якая была закуплена «Тарыбай» і стварыў атрад міліцыі (100 чалавек). У рукі рэўкома перайшлі гарадская электрастанцыя, тэлефон, тэлеграф, чыгуначны вузел. У студзені 1919 польскія легіянеры падышлі да Ліды. Рэўком арганізаваў абарону горада. Вечарам 5 студзеня 1919 ў горад уступіў перадавы атрад Чырвонай Арміі. Легіянеры вымушаны былі адступіць. 10 студзеня ў Ліду ўвайшлі чырвонаармейцы 3-га Сядлецкага палка. Лідскі Часовы рэвалюцыйны камітэт быў прызнаны органам савецкай улады і пераўтвораны ў Лідскі павятовы ваенна-рэвалюцынны камітэт. Аднак 16 красавіка 1919 войскі палякаў трыма калонамі пачалі наступ на Ліду. Пад іх націскам часці Чырвонай Арміі адыходзілі. 17 сакавіка бой распачаўся на вуліцах Ліды. Горад двойчы пераходзіў з рук у рукі. Былі забіты ці трапілі за краты многія актывісты савецкай улады[4]. Змаганне за Ліду завяршылася перамогай Польскага войска. Палякам удалося здабыць бальшавіцкі ваенны цягнік, некалькі іншых цягнікоў, шмат зброі і амуніцыі[5].

7 чэрвеня 1919 горад разам з усім Лідскім паветам увайшоў у склад Віленскай акругі Грамадзянскай управы Усходніх земляў — часовай польскай адміністрацыйнай адзінкі[6]. Вясной 1920 Чырвоная Армія перайшла ў контрнаступленне. 17 ліпеня была занята Ліда. Улада ў горадзе і павеце перайшла ў рукі Лідскага павятовага ваенна-рэвалюцыйнага камітэта. Войскі Польшчы перайшлі ў наступленне ў жніўні 1921. 30 верасня Чырвоная Армія вымушана была пакінуць Ліду.

У 1921—1939 горад у складзе Польшчы, цэнтр павета ў Навагрудскім ваяводстве. Найвялікшым прамысловым прадпрыемствам у Лідзе, маючым значэнне як вытворца гумовага абутку на цэлую Польшчу, была фабрыка «Ардаль», заснаваная ў 1929. Працавалі таксама іншыя прадпрыемствы: па вытворчасці сельскагаспадарчых прылад, вырабаў з дроту, гумы, вытворчасці піва і алею, дзейнічалі кафлярні, тартакі, пякарні. У 1930 на прамысловых прадпрыемствах Ліды было занята каля 800 чал., з іх трэцюю частку складалі працаўнікі «Ардалю». З 1935 выдаваўся рэгіянальны краязнаўчы штомесячнік «Ziemia Lidzka».

Крыжаўзвіжанскі касцёл

З 1939 разам з Заходняй Беларуссю далучана да БССР, з 15 студзеня 1940 цэнтр Лідскага раёна Баранавіцкай вобласці і горад абласнога падначалення. У Вялікую Айчынную вайну з 27 чэрвеня 1941 па 9 ліпеня 1944 горад акупіраваны нямецкімі войскамі, акупанты знішчылі ў горадзе і раёне 25,1 тыс. чалавек. Дзейнічала патрыятычнае падполле. З 20 верасня 1944 Ліда цэнтр раёна ў складзе Гродзенскай вобласці. У пасляваенныя дзесяцігоддзі ў Лідзе пабудаваны новыя вялікія прамысловыя прадпрыемствы, з’явіліся новыя ўстановы адукацыі і аховы здароўя, ішло інтэнсіўнае жыллёвае будаўніцтва.

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1897 год — 8,6 тыс. чал (5553 чал.[7]).
  • XX стагоддзе: 1914 год — 18 тыс. чал.; 1921 год — 13,4 тыс. чал.; 1939 год — 26257 чал.; 1972 год — 49,7 тыс. чал.[7]; 1995 год — 100,7 тыс. чал.[7]; 1999 год — 100,7 тыс. чал.
  • XXI стагоддзе: 2006 год — 96,5 тыс. чал.; 2009 год — 95,8 тыс. чал.; 2013 год — 99,4 тыс. чал.; 2015 год — 99 976 чал.[8]; 2016 год — 100 443 чал.[9]; 2017 год — 101 165 чал.[1]; 2018 год — 101 616 чал.

Нацыянальны склад (перапіс 1999, %): беларусы — 44,2, палякі — 38,3, рускія — 14,0, украінцы — 2,6.

Рэлігійны склад: праваслаўныя, каталікі.

Эканоміка

Гасцініца «Ліда»

Прадпрыемствы машынабудавання (ААТ «Лідсельмаш», ААТ «Лідаграпраммаш», ААТ «Лідаграпраммаш», ААТ «Лідскія аўтобусы „Нёман“»), харчовай (ААТ «Лідскае піва», ААТ «Лідскія харчовыя канцэнтраты», ААТ «Лідахлебапрадукт», ААТ «Лідскі малочна-кансервавы камбінат» і інш.), хімічнай (ААТ «Лакафарба»), дрэваапрацоўчай (Лідская мэблевая фабрыка), будаўнічых матэрыялаў (ААТ «Лідабудматэрыялы»), абутковай (ААТ «Лідская абутковая фабрыка») прамысловасці. Іншыя буйныя прамысловыя прадпрыемствы ў Лідзе: РУП «Завод „Оптык“», Лідскі завод электратэхнічных вырабаў, ЗП «Белтэкс-Оптык», ЗАТ «Белеўратара», ЗАТ «Каскад».

Гасцініцы «Ліда», «Кантынент». Ліда — цэнтр турызму нацыянальнага значэння.

Культура

Адукацыя

У горадзе 14 сярэдніх школ, гімназія, ліцэй, Лідскі каледж, музвучылішча, 2 ПТВ.

Спорт

Лядовы палац
  • Футбольны клуб «Ліда», заснаваны ў 1962 годзе, хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Старт» (умяшчальнасць — 2960 месцаў) і стадыёне «Юнацтва» (умяшчальнасць — 2926 месцаў)[10].
  • Хакейны клуб «Ліда», заснаваны ў 2011 годзе, хатнія матчы праводзіць у Лідскім лядовым палацы (умяшчальнасць — 1000 месцаў)[11].

СМІ

Славутасці

Помнікі

Вядомыя асобы

Асноўны артыкул: Вядомыя асобы Ліды

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 3 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  3. Lech Wyszczelski: Wstępna faza walk. W: Lech Wyszczelski: Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. Wyd. 1. Warszawa: Bellona, 2010, ss. 47-48. ISBN 978-83-11-11934-5.
  4. Памяць… С. 139-140.
  5. Lech Wyszczelski: Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. С. 89−90
  6. Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 5, poz. 41
  7. 1 2 3 Беларусь, 1995
  8. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  9. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  10. Стадыёны ФК “Ліда” (нявызн.). Афіцыйны сайт ФК “Ліда”. Праверана 10 студзеня 2018.
  11. Інфармацыя аб ХК “Ліда” (нявызн.) (недаступная спасылка). Афіцыйны сайт ХК “Ліда”. Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2018. Праверана 10 студзеня 2018.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Здалбуніўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Лідскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be