Махоўка
Махо́ўка[1] (трансліт.: Machoŭka, руск.: Маховка) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 34,5 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 34,5 км ад Мінска, 11,5 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы.
Гісторыя
У канцы XIX стагоддзя фальварак Махаўшчына ў Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні, 12 жыхароў; урочышча, 11 жыхароў[2]. У пачатку XX стагоддзя фальварак, 12 жыхароў; урочышча, 7 жыхароў; хутар, 7 жыхароў[2]. У 1917 годзе ў фальварку 11 жыхароў; на хутары 2 двары, 11 жыхароў; леснічоўка, 5 жыхароў[2].
У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў Германскай імперыі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад БССР. У жніўні 1919 — ліпені 1920 года вёска была пад акупацыяй Польшчы.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй.
24 лістапада 1966 года да Махоўкі былі далучаны вёскі Дубінкі і Чырвоны Бераг.
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Узлянскага сельсавета[3].
Насельніцтва
- канец XIX ст. — 12 жыхароў; урочышча, 11 жыхароў
- пач. XX ст. — фальварак, 12 жыхароў; урочышча, 7 жыхароў; хутар, 7 жыхароў
- 1917 — фальварак 11 жыхароў; на хутары 2 двары, 11 жыхароў; леснічоўка, 5 жыхароў
- 1999 — 9 жыхароў
- 2002 — 7 двароў, 8 жыхароў
- 2010 — 6 жыхароў
- 2012 — 5 гаспадарак, 5 жыхароў
Спіс вуліц
- Азёрная вуліца
- Лясная вуліца
- Сонечны завулак
- 1-ы Азёрны завулак
- 2-і Азёрны завулак[4]
Вядомыя асобы
- Фёдар Сяргеевіч Ладуцька (нар. 1943) — мастак-графік
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- 1 2 3 Махоўка // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 159. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса (нявызн.). Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)
Літаратура
- Махоўка // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 159. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Махоўка
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Глубокаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.