wd wp Пошук:

Мацвееўцы (Ваўкавыскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Мацвееўцы.

Мацве́еўцы[1] (трансліт.: Macviejeŭcy, руск.: Матвеевцы) — аграгарадок у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ізабелінскага сельсавета.

Гісторыя

У 1796 г. належала Міхалу Грабоўскаму, генерал-лейтэнанту войскаў Рэчы Паспалітай. У 1914 г. 42 двары, 265 жыхароў. У сакавіку 1940 г. арганізаваны калгас імя Сталіна. З 1960 г. цэнтр калгаса “Чырвоны кастрычнік”, цяпер СВК “Мацвееўцы”. Рашэннем Ваўкавыскага раённага Савета дэпутатаў ад 12.02.2009 г. № 85 вёска пераўтворана ў аграгарадок без змянення назвы.

Насельніцтва

  • На 01.01.2004 г. 220 двароў, 614 жыхароў.
  • На 01.01.2007 г. 630 жыхароў.

Інфраструктура

Ёсць крама, аддзяленне сувязі, сярэдняя школа, дзіцячы сад, урачэбная амбулаторыя, Дом культуры, бібліятэка, філіял Ізабелінскай музычнай школы.

Памятныя мясціны

Захаваліся рэшткі маёнтка XIX ст. Брацкая магіла савецкіх воінаў – за 0,5 км на захад ад вёскі, на могілках. Пахаваны 212 вінаў, загінуўшых у чэрвені 1941 г. у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1948 г. на магіле ўсталяваны абеліск, рэканструяваны ў 1965 г. Брацкая магіла савецкіх воінаў, помнік землякам у цэнтры вёскі, у скверы. Пахаваны 253 воіны 5-й і 169-й стралковых дывізій, якія загінулі 13-14.07.1944 г. пры вызваленні вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На ўшанаванне памяці землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, у 1965 г. на магіле ўсталяваны помнік – скульптура воіна.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be