Машчаніцкі сельсавет (Бялыніцкі раён)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Машчаніцкі сельсавет.
Машчані́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Вялікая Машчаніца.
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Машчаніцкі (Вялікамашчаніцкі) сельсавет у складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бялыніцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Каліноўскага сельсавета[1]. 11 красавіка 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Кулакоўскага і Эсьмонскага сельсаветаў, у склад Запольскага сельсавета перададзены 21 населены пункт (Асавец, Ашуркаўка, Барсукі, Бахані, Гута, Дубрава, Дуцькі, Жорнаўка, Забавы, Заграшэўе, Заруддзе, Каліноўка, Красны Бор, Крушынаўка, Курганне, Мазкі, Малатоўкі, Містраўкі, Монеўка, Несцераўка і Паліўнікі)[2]. 15 студзеня 1965 года ў склад адноўленага Эсьмонскага сельсавета перададзены 25 населеных пунктаў (Алешкавічы, Буднікі, Будніцкі, Бэлінка, Вушлава, Гордава, Дзевашыцкі, Дзевашычы, Заазер’е, Калінаўка, Карманоўка, Кулакоўка, Кунцы, Купленка, Майск, хутар Міхасёўка, Мокравічы, Падбор’е, Панізова, Рыжкаў, Смагілаўка, Сцёхава, Хватаўка, Хутар і Эсьмоны)[3]. 20 жніўня 1985 года ў склад сельсавета з Эсьмонскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Гордава, Кулакоўка і пасёлак Падбор’е)[4]. 23 снежня 2009 года ў склад сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Мяльнік, Савецкая і пасёлак Няропля), якія знаходзіліся ў раённым падпарадкаванні[5]. 22 лютага 2012 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Эсьмонскага сельсавета (19 населеных пунктаў: Алешкавічы, Алешкавічы 2, Буднікі, Будніцкі, Бэлінка, Вушлава, Дзевашычы, Заазер’е, Калінаўка, Карманоўка, Кунцы, Купленка, Майск, Мокравічы, Рыжкаў, Смагілаўка, Сцёхава, Хватаўка і Эсьмоны)[6].
Насельнітва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1237 чалавек[7], з іх 95,1 % — беларусы, 3,6 % — рускія, 0,7 % — украінцы[8].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 жніўня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 32 (1838).
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 22 февраля 2012 г. № 14-10 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 18 мая 2021.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Бялыніцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.