Эсьмонскі сельсавет
Эсьмо́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Эсьмоны.
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бялыніцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 11 красавіка 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Машчаніцкага сельсавета[1].
15 студзеня 1965 года ўтвораны зноў у складзе 25 населеных пунктаў (Алешкавічы, Буднікі, Будніцкі, Бэлінка, Вушлава, Гордава, Дзевашыцкі, Дзевашычы, Заазер’е, Калінаўка, Карманоўка, Кулакоўка, Кунцы, Купленка, Майск, хутар Міхасёўка, Мокравічы, Падбор’е, Панізова, Рыжкаў, Смагілаўка, Сцёхава, Хватаўка, Хутар і Эсьмоны), вылучаных з Машчаніцкага сельсавета[2]. 20 жніўня 1985 года ў склад Машчаніцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Гордава, Кулакоўка і пасёлак Падбор’е)[3]. 22 лютага 2012 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Машчаніцкага сельсавета[4].
Насельнітва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 921 чалавек[5], з іх 96,9 % — беларусы, 2,4 % — рускія[6].
Склад
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 19 населеных пунктаў: Алешкавічы, Алешкавічы 2, Буднікі, Будніцкі, Бэлінка, Вушлава, Дзевашычы, Заазер’е, Калінаўка, Карманоўка, Кунцы, Купленка, Майск, Мокравічы, Рыжкаў, Смагілаўка, Сцёхава, Хватаўка і Эсьмоны.
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 жніўня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 32 (1838).
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 22 февраля 2012 г. № 14-10 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 18 мая 2021.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Бялыніцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2012 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1965 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.