Мехаўскі сельсавет
Ме́хаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Езярышчанскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Мехавое.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Езярышчанскага раёна Віцебскай акругі БССР. З 12 кастрычніка 1929 года ў Гарадоцкім раёне Віцебскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Гарадоцкім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе новаўтворанага Мехаўскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. З 18 сакавіка 1958 года ў Езярышчанскім раёне. 16 верасня 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Віраўлянскага (5 населеных пунктаў: Масліцы, Пугачы, Пурышкі, Сілівонаўка і Храпкі), Кузьмінскага (25 населеных пунктаў: Андрэенкі, Аскерына, Арэхава, Асеча, Асёткі, Бадзякіна, Бурдыкі, Бязносенкі, Гарнова, Гарэлашы, Дражакі, Казлова, Клюшова, Кузюронкі, Куландзіна, Курыленкі, Ліпаўка, Мехавое, Мікалаенкі, Рослыя, Скобіна, Слабодка, Смароднік, Янчанкі і чыгуначная казарма 502—503 км) і Гуркінскага (9 населеных пунктаў: Будніца, Бялькі, Каралі, Пуляхі, Трубіна, Цары, Церахі, пасёлак цагельнага завода і чыгуначная казарма 499 км) сельсаветаў[1].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 39 населеных пунктаў.
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Гарадоцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Езярышчанскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.