Віраўлянскі сельсавет
Віраўля́нскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Віраўля.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Гарадоцкім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе новаўтворанага Мехаўскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Обальскага сельсавета[1]. 8 красавіка 1957 года ў склад Халамерскага сельсавета Мехаўскага раёна перададзены 14 населеных пунктаў (Андрушкі, Валуі, Вусце, Вялікае Цешалава, Дударава, Дурнева, Малое Цешалава, Маркава, Мікалаенкі, Обаль, Паварніха, Плігаўкі, Пустэльнікі і Шашына)[2]. З 18 сакавіка 1958 года ў Езярышчанскім раёне. 16 верасня 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Мехаўскага сельсавета (5 населеных пунктаў: Масліцы, Пугачы, Пурышкі, Сілівонаўка і Храпкі), таксама ў склад сельсавета з Халамерскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Асіпова, Варонкі (Вароніна), Воўкава, Кажамякі, Крыцкія і Пожанькі)[3]. З 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. 7 чэрвеня 1966 года ў склад Халамерскага сельсавета вернуты 4 населеныя пункты (Асіпова, Варонкі (Вароніна), Воўкава і Кажамякі)[4]. У 1971 годзе скасаваны вёскі Баюры, Жмуры, Кірайкі, Снохі, Шчалакі[5], 26 сакавіка 1973 года — вёска Дворня[6], 12 жніўня 1974 года — вёска Балдышы[7]. Станам на 1 студзеня 1974 года у складзе сельсавета налічвалася 26 населеных пунктаў[8]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Халамерскага сельсавета (28 вёсак: Антоненкі, Восмата, Воўкава, Вусце, Вязаўкі, Вялікае Цешалава, Дзеравушка, Дударава, Ерахі, Жалудова, Канавалава, Ключ, Ключагорская, Ламаносава, Лапцёўка, Маісеева, Малое Цешалава, Мішуціна, Обаль, Плігаўкі, Пляханава, Пруд, Прусаўкі, Пустэльнікі, Халамер’е, Чухіліна, Шарына, Ярыгіна)[9].
29 верасня 2017 года скасаваны вёскі Вязаўкі, Жалудова, Прусаўкі і Слабада[10], 24 верасня 2021 года — вёска Пугачы[11].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1026 чалавек[12], з іх 90,7 % — беларусы, 8,2 % — рускія[13].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутутаў працоўных ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 4.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 чэрвеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142).
- ↑ Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 кастрычніка 1970 г. і 4 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.) . — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 45. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
- ↑ Решение Городокского районного Совета депутатов от 29 сентября 2017 г. № 170 Об упразднении сельских населенных пунктов Городокского района
- ↑ Решение Городокского районного Совета депутатов от 24 сентября 2021 г. № 198 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Городокского района
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Гарадоцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Гарадоцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Езярышчанскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Гарадоцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.