Млыніў
Млыніў[1] (укр.: Млинів) — пасёлак гарадскога тыпу ў Ровенскай вобласці Украіны, цэнтр Млыніўскага раёна. Размешчаны на рацэ Іква (прыток Стыра) за 26 км ад чыгуначнай станцыі Дубна на лініі Здалбуніў - Львоў.
Гісторыя
- Назву паселішча звязваюць з вадзянымі млынамі на рацэ Ікве.
- Першае пісьмовае згадванне аб Млынаве вядома з пачатку XVI ст., калі вялікі князь літоўскі Аляксандр падараваў гэтае паселішча.
- 1508 г. - пасля смерці без нашчадкаў апошняга ўладара кароль Жыгімонт I Стары перадаў Млыніў крэменецкаму намесніку Якаву Мантовічу.
- 1562 г. - Млыніў фігуруе ўжо як прыватнае мястэчка Яна Монтаўта-Каблінскага; вялікім злом для жыхароў былі міжусобіцы, якія адбываліся паміж мясцовымі феадаламі.
- жнівень 1568 г. - на Млыніў напалі падначаленыя князя Галоўні-Астражэцкага, адабралі ў сялян коней, вопратку, зброю і іншую маёмасць, многіх з іх забілі.
- канец XVII ст. - уладальнік мястэчка князь Хадкевіч пабудаваў тут палац, які лічыўся адным з лепшых архітэктурных збудаванняў Валыні. Тады ж ў мястэчку быў пабудаваны касцёл.
- 1789 г. - Хадкевічы дамагаюцца каралеўскага прывілея аб дазволе праводзіць у Млынаве чатыры кірмашы ў год.
- 1792 г. - у Млынаве некаторы час знаходзіцца Тадэвуш Касцюшка.
- 1795 г. - мястэчка становіцца вёскай Валынскага намесніцтва Расійскай імперыі, праз два гады - Дубенскага павета Падольскай губерні.
- 1804 г. - Млыніў становіцца вёскай Валынскай губерні.
- 1840-я гг. - тут знаходзіўся вядомы польскі пісьменнік-этнограф Юзэф Ігнацы Крашэўскі. Апісанню Млынава, у прыватнасці палаца Хадкевіча, ён прысвяціў раздзел у сваёй кнізе «Успаміны з Валыні, Палесся і Літвы».
- 1915 г. - на працягу дзевяці месяцаў Млыніў падзяляла лінія фронту - палац Хадкевічаў і парк былі ў руках аўстрыйскіх войскаў, а астатняй часткай валодалі расійскія войскі. У 1917-1921 гг. Млыніў быў арэнай барацьбы розных палітычных сіл і ваеннага супрацьстаяння.
- 1921-1939 гг. - у складзе міжваеннай Польшчы.
- 11-14 верасня 1939 г. - у Млынаве размяшчалася штаб-кватэра галоўнакамандуючага польскай арміі маршала Эдварда Рыдз-Сміглы.
- восень 1939 г. - пасля далучэння заходнеўкраінскіх зямель да Савецкай Украіне і ўтварэннем раёнаў у складзе новаўтворанай Ровенскай вобласці, Млыніў стаў раённым цэнтрам і быў аднесены да катэгорыі вёсак. Сотні жыхароў былі арыштаваныя савецкай уладай і высланы ў Сібір.
- 1959 г. - Млыніў становіцца пасёлкам гарадскога тыпу.
Помнікі
- Палац Хадкевічаў
- Сядзіба Карэцкіх
- Млыніўскі парк
- Помнік Тарасу Шаўчэнку
- Помнік Сцяпану Бандэры
Рэлігія
- Свята-Пакроўская царква ПЦУ
- Свята-Міхайлаўская царква ПЦУ
- Свята-Вазнясенскае падвор’е Свята-Мікалаеўскага жаночага манастыра УПЦ МП
- Свята-Узнясенскі сабор УПЦ МП
- Царква ў гонар прападобнага Серафіма Сароўскага УПЦ МП
- Дом Малітвы абшчыны евангельскіх хрысціян-баптыстаў
- Царква Хрысціян адвентыстаў Сёмага Дня
- Царква Хрысціян Веры Евангельскай (Пяцідзесятнікаў)
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Катэгорыя·Населеныя пункты Млыніўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Ратнэўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Ровенскай вобласці Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Ровенскай вобласці Катэгорыя·Раёны Ровенскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.