Мумбаі
Мумба́і (ранейшая назвай: Бамбей)(на маратхі: मुंबई, англ.: Mumbai) — сталіца індыйскага штату Махараштра. Горад знаходзіцца на востраве Сальсет і ўзбярэжжы Аравійскага мора, злучаных шматлікімі мастамі.
Паводле апошніх звестак насельніцтва горада налічвае каля 17 млн чалавек, і па колькасці насельніцтва гэта шосты ў свеце горад. Разам з гарадамі-спадарожнікамі Мумбаі ўтварае гарадскую кангламерацыю. Порт горада з’яўляецца самым вялікім портам заходняй Індыі. Плошча горада — 437,77 км². Мумбаі выцягнуўся ўздоўж мора на 140 км.
Мумбаі адначасова з’яўляецца буйным фінансавым цэнтрам. Тут знаходзяцца штаб-кватэры шматлікіх банкаў, Бамбейская фондавая біржа, а таксама офісы шматлікіх індыйскіх карпарацый і фірм. Дзякуючы таму, што ўзровень жыцця тут значна вышэйшы чым у іншых частках Індыі, горад стаў цэнтрам міграцыі не толькі Індыі, а і ўсёй Паўднёвай Азіі. Такі стан рэчаў спрыяе змяшэнню самых розных культур, рэлігій і моў. Акрамя таго, Мумбаі часта называюць Балівудам, з-за таго, што ён з’яўляецца цэнтрам індыйскай кінематаграфіі. Тутэйшыя кінастудыі вырабляюць самую вялікую колькасць фільмаў у свеце.
Індыйская назва горада паходзіць ад імені індыйскай багіні Mumba. У ХVI стагоддзі партугальцы назвалі гэта месца Bom Bahia, што азначае Добры заліў. Пасля заваявання Індыі, брытанцы назвалі горад Bombay. Афіцыйная змена назвы адбылася ў 1995 годзе, але старая назва «Бамбей» усё яшчэ ўжываецца па ўсім свеце.
Гісторыя
Раннія часы
Мумбаі быў пабудаваны на архіпелагу з сямі астравоў: Бамбей, Парэль, Мазагаон, Махім, Калаба, Ворлі і вострава Старой Жанчыны[3]. На сёння дакладна вядома, калі гэтыя астравы ўпершыню былі заселены. Плейстацэнавыя адклады, знойдзеныя ўздоўж прыбярэжных раёнаў вакол Кандывалі на поўначы Мумбаі археолагам Тодам у 1939 годзе, паказваюць, што астравы былі заселены яшчэ з часоў каменнага стагоддзя[4]. Магчыма, у пачатку нашай эры, але, магчыма, і раней, калі сюды прыйшлі рыбакі народнасці колі[5].
У III стагоддзі да н.э. астравы ўвайшлі ў склад імперыі Маурыяў, пры яе пашырэнні на поўдзень, падчас панавання будыйскага імператара Ашокі Магадхі[6]. Будыйскі храм-пячора Канхеры, які размяшчаўся каля Барывалі, быў заснаваны ў сярэдзіне III стагоддзя да нашай эры[7], і быў важным цэнтрам будызму ў Заходняй Індыі ў старажытныя часы[8]. Горад тады быў вядомы пад назвай Гептанезія, што ў перакладзе са старажытнагрэчаскай азначае «горад з сямі астравоў». Гэтая назва была дадзена гораду грэчаскім географам Пталамеем[9].
У перыяд з II стагоддзя да нашай эры і да IX стагоддзя нашай эры, астравы перайшлі пад кантроль паслядоўных карэнных дынастый: Сатаваханаў, Заходніх Кшатрапаў, Абхіраса, Вакатакасаў, Калачурыяў, Канкан Маурыяў, Чалук’яў і Раштракутаў[10], перш чым рэгіён перайшоў пад уладу дынастыі Сілхара з 810 да 1260 года[11]. Некаторыя з самых старых будынкаў у горадзе, былі пабудаваны ў гэты перыяд, як напрыклад пячоры Ягешвары (ад 520 да 525 года)[12] і Элефанта (ад VI-VII стагоддзяў)[13], храм Валкшвар (X стагоддзя)[14], і вадаём Банганга (XII стагоддзе)[15].
Кароль Бімба (Бхімдэў) заснаваў сваё царства ў рэгіёне ў канцы XIII стагоддзя і ўсталяваў сваю сталіцу ў Махікаваці[16]. Патарэ Прабху, адны з самых ранніх вядомых пасяленцаў горада, былі пераселены ў Махікаваці з Саўраштры каля 1298 годзе Бхімдэвам[17]. Дэлійскі султанат анексіраваў астравы ў 1347—1348 гадах і кантраляваў іх да 1407 года. За гэты час астравы былі ў падпарадкаванні мусульманскіх кіраўнікоў Гуджарата, якія прызначаліся Дэлійскім султанатам[18]. У 1407 годзе султанат Гуджарат атрымаў незалежнасць і астравы засталіся пад яго кіраваннем. Патранаж з боку султаната садзейнічаў будаўніцтву шматлікіх мячэцей, як напрыклад, выдатная мячэць Хаджы Алі ў Ворлі, якая была пабудавана ў гонар мусульманскага святога Хаджы Алі ў 1431 годзе[19]. З 1429 да 1431 года астравы былі прычынай рознагалоссяў паміж султанатам Гуджарат і султанатам Бахамані[20]. У 1493 годзе Бахадур-хан Гілані з султаната Бахамані паспрабаваў захапіць астравы, але атрымаў паражэнне.
Еўрапейскае панаванне
Імперыя Вялікіх Маголаў, заснаваная ў 1526 годзе, была дамінуючай сілай на індыйскім субкантыненце ў сярэдзіне XVI стагоддзя[21]. Аднак занепакоенасць імператара Маголаў Хумаюна ўзрасла, калі султан Гуджарата Бахадур-шах быў абавязаны падпісаць дагавор з Партугальскай імперыяй 23 снежня 1534 года. Па дагаворы, сем астравоў і горад былі перададзены ў карыстанне партугальцам. Партугальцы прымалі актыўны ўдзел у стварэнні і пашырэнні іх рымска-каталіцкіх рэлігійных ордэнаў у Бамбеі[22].
Некаторыя з найстарэйшых каталіцкіх храмаў у горадзе, такія як царква Святога Міхаіла ў Махіме (1534 год)[23], царква Святога Яна Хрысціцеля ў Андхеры (1579 год)[24], царква Святога Андрэя на Бандры (1580 год)[25] і царква Глорыі (1632 год)[26], адносяцца да партугальскай эпохі. 11 мая 1661 года згодна са шлюбным дагаворам паміж англійскім каралём Карлам II і Кацярынай дэ Браганса, дачкой партугальскага караля Жуана IV, астравы перайшлі ў валоданне Брытанскай імперыі, як частка пасагу[27]. Аднак, некаторыі тэрыторыі ў гэтым рэгіёне ўсё яшчэ палежалі партугальцам. З 1665 па 1666 год англічанам удалося набыць некаторыя з іх[28].
Гэтыя астравы былі, у сваю чаргу, здадзены ў арэнду брытанскай Ост-Індскай кампаніі ў 1668 годзе на суму ў 10 фунтаў стэрлінгаў у год згодна з каралеўскай хартыяй ад 27 сакавіка 1668 года. Насельніцтва хутка павялічылася з 10 тысяч у 1661 годзе, да 60 тысяч у 1675 годзе. Пазней астравы былі атакаваны сіддзійскім адміралам імперыі Вялікіх Маголаў Якутам Ханам у кастрычніку 1672 года[29], Рыклофам ван Гоэнам, генерал-губернатарам галандскай Індыі 20 лютага 1673 года[30], і сіддзійскім адміралам Сіддзі Самбалам 10 кастрычніка 1673 года[29].
Геарафія
Мумбаі складаецца з дзвюх асобных абласцей: горада Мумбаі і Мумбайскага прыгараднага раёна, якія ўтвараюць два асобныя раёны штата Махараштра[31]. Гарадскую частку таксама часта называюць Айленд-Сіці ці Паўднёвым Мумбаі. Агульная плошча Мумбаі складае 603,4 км²[32]. З гэтай плошчы астраўная частка ахоплівае 67,79 км², у той час як прыгарадны раён размяшчаецца на 370 км², у сукупнасці іх плошча складае 437,71 км². Яна знаходзіцца пад кіраваннем муніцыпальных улад, астатняя плошча належыць міністэрству абароны, порту, камісіі па атамнай энергіі і нацыянальнаму парку Барывалі, якія знаходзяцца па-за юрысдыкцый мясцовых улад.
Мумбаі размешчаны ў вусце ракі Ульгас на заходнім узбярэжжы Індыі, у прыбярэжнай вобласці, вядомай як Конкан. Мумбаі абмежаваны Арабскім морам на захадзе. Многія частцы горада ляжаць над узроўнем мора з вышынямі ад 10 да 15 метраў[33], а горад мае сярэднюю вышыню 14 метраў над узроўнем мора[34]. Паўночная частка Мумбаі з’яўляецца пагорыстай, а самая высокая кропка ў горадзе складае 450 метраў[35].
Акрамя плаціны Бгатса ёсць шэсць асноўных азёр: Віхар, Ніжняя Вайтарна, Верхняя Вайтарна, Тулсі, Танса і Паваі, якія пастаўляюць ваду ў горад[36]. Азёры Тулсі і Віхар размешчаны ў межах Нацыянальнага парку Барывілі і ў межах горада. Вада з возера Паваі, якое таксама знаходзіцца ў межах горада, выкарыстоўваецца толькі для сельскагаспадарчых і прамысловых мэт[37]. Берагавай лінія горада прарэзана шматлікімі залівамі і бухтамі[38].
Глебавае покрыва ў гарадскім рэгіёне, у асноўным, пясчанае з-за яго блізкасці да мора. У прыгарадах, глебавае покрыва ў асноўным алювіяльнае і суглінкавае. Мумбаі размешчаны ў сейсмічна актыўнай зоне з-за наяўнасці разлому пліты ў раёне[39].
Клімат
Мумбаі мае трапічны клімат, у прыватнасці, трапічны вільготны і сухі клімат па кліматычнай класіфікацыі Кёпена, з сямю месяцамі сухасці і пікам колькасці дажджоў у ліпені[40]. Халодны сезон доўжыцца са снежня па люты, летні сезон цягнецца з сакавіка па чэрвень. Перыяд з чэрвеня да канца верасня ёсць паўднёва-заходні мусонны сезон, а ў кастрычніку і лістападзе назіраецца пост-сезон мусонаў.
У перыяд з чэрвеня па верасень паўднёва-захаднія мусонныя дажджы льюць на горад. Максімальная гадавая колькасць ападкаў за ўсю гісторыю склала 3452 мм для 1954 года. Самая высокая колькасць ападкаў, якая была зафіксавана ў адзін дзень склала 944 мм ад 26 ліпеня 2005 года[41].
Сярэднегадавая тэмпература складае 27,2 °C, а сярэдняя гадавая колькасць ападкаў 2167 мм[42]. Для Айленд-Сіці сярэдняя максімальная тэмпература складае 31,2 °C, у той час як сярэдняя мінімальная тэмпература складае 23,7 °C.
Клімат Мумбаі | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Сярэдні максімум, °C | 29,6 | 29,6 | 31,1 | 32,3 | 33,4 | 32,0 | 30,1 | 29,6 | 30,5 | 32,5 | 32,9 | 31,6 | 31,3 |
Сярэдняя тэмпература, °C | 24,5 | 24,8 | 26,9 | 28,7 | 30,2 | 29,2 | 27,7 | 27,3 | 27,7 | 28,7 | 28,0 | 26,3 | 27,5 |
Сярэдні мінімум, °C | 19,3 | 20,0 | 22,6 | 25,0 | 27,0 | 26,3 | 25,3 | 24,9 | 24,9 | 24,8 | 23,0 | 20,9 | 23,7 |
Норма ападкаў, мм | 0 | 0 | 0 | 2 | 12 | 592 | 682 | 487 | 307 | 61 | 23 | 2 | 2 168 |
Крыніца: Ганконгская абсерваторыя |
СМІ
У Мумбаі выдаюцца газеты на англійскай («Таймс оф Індыя», «Міддэй», «Афтанун», «Эйша Эйдж», «Эканоміка Таймс», «Індыян Экспрэс»), бенгальскай, тамільскай мовах, на мовах маратхі, хіндзі. У горадзе працуюць тэлевізійныя каналы (больш за 100 на розных мовах), радыёстанцыі (8 станцый вяшчаюць у FM-дыяпазоне і 3 у АМ).
Спорт
Крыкет — самы папулярны від спорту ў горадзе, у яго гуляюць многія жыхары. Горад мае два міжнародных стадыёна для гульні ў крыкет — «Ванкхід» і «Брабурн». Футбол — другі па папулярнасці від спорту. Штогод праводзіцца Мумбайскі марафон.
У горадзе культывуюцца хакей на траве, тэніс, бадмінтон, більярд, гольф, настольны тэніс, рэгбі. Развіты конны спорт, уладкоўваюцца дэрбі. Валейбол і баскетбол развіваецца галоўным чынам у школах.
Гарады-пабрацімы
- Берлін, Германія
- Лондан, Вялікабрытанія
- Лос-Анджэлес, ЗША
- Санкт-Пецярбург, Расія
- Штутгарт, Германія
- Якагама, Японія
Вядомыя людзі
Зноскі
- ↑ Shiv Sena’s Kishori Pednekar named Mumbai mayor — The Times of India. Праверана 5 сакавіка 2020.
- ↑ Mumbai — Энцыклапедыя Брытаніка. Праверана 12 мая 2018.
- ↑ Farooqui, Amar (2006). «Opium city: the making of early Victorian Bombay». Three Essays Press. ISBN 978-81-88789-32-0. p. 1
- ↑ Ghosh, Amalananda (1990). «An Encyclopaedia of Indian Archaeology». Brill. ISBN 81-215-0088-5. p. 25
- ↑ Greater Bombay District Gazetteer. Maharashtra State Gazetteers. v. 27, no. 1. Gazetteer Department, p. 5
- ↑ David, M. D. (1995). «Bombay, the city of dreams: a history of the first city in India». Himalaya Publishing House, p. 5
- ↑ «Kanheri Caves». Archaeological Survey of India (ASI).
- ↑ Kumari, Asha (1990). «Hinduism and Buddhism. Vishwavidyalaya Prakashan». ISBN 81-7124-060-7. p. 37
- ↑ David, M. D. (1973). «History of Bombay», 1661–1708. University of Mumbai, p. 8
- ↑ Greater Bombay District Gazetteer. Maharashtra State Gazetteers. v. 27, no. 1. Gazetteer Department, pp. 127–150
- ↑ Dwivedi, Sharada; Mehrotra, Rahul (2001). «Bombay: The Cities Within». Eminence Designs. ISBN 81-85028-80-X. p. 79
- ↑ «The Slum and the Sacred Cave». Lamont-Doherty Earth Observatory (Columbia University). p. 5.
- ↑ «World Heritage Sites — Elephanta Caves». Archaeological Survey of India.
- ↑ Dwivedi, Sharada (26 September 2007). «The Legends of Walkeshwar». Mumbai Newsline. Express Group
- ↑ Agarwal, Lekha (2 June 2007). «What about Gateway of India, Banganga Tank?». Mumbai Newsline. Express Group.
- ↑ Dwivedi, Sharada; Mehrotra, Rahul (2001). «Bombay: The Cities Within». Eminence Designs. ISBN 81-85028-80-X, p. 51
- ↑ Singh, K. S.; B. V. Bhanu, B. R. Bhatnagar, Anthropological Survey of India, D. K. Bose, V. S. Kulkarni, J. Sreenath (2004). «Maharashtra». XXX. Popular Prakashan. ISBN 978-81-7991-102-0, p. 1703
- ↑ David, M. D. (1973). «History of Bombay, 1661–1708». University of Mumbai, p. 14
- ↑ Khalidi, Omar (2006). «Muslims in the Deccan: a historical survey». Global Media Publications. ISBN 978-81-88869-13-8, p. 24
- ↑ Misra, Satish Chandra (1982). «The Rise of Muslim Power in Gujarat: A History of Gujarat from 1298 to 1442». Munshiram Manoharlal Publishers, p. 193
- ↑ «Mughal Empire». Department of Social Sciences. University of California.
- ↑ Greater Bombay District Gazetteer. Maharashtra State Gazetteers. v. 27, no. 1. Gazetteer Department. p. 169
- ↑ David, M. D. (1995). «Bombay, the city of dreams: a history of the first city in India». Himalaya Publishing House. p. 19
- ↑ Shukla, Ashutosh (12 May 2008). «Relishing a Sunday feast, but only once in a year». Daily News and Analysis (DNA).
- ↑ D’Mello, Ashley (9 June 2008). «New life for old church records». The Times of India.
- ↑ «Glorious past» Архівавана 5 лютага 2008.. Express India. 28 October 2008.
- ↑ «Catherine of Bragança (1638–1705)». BBC.
- ↑ The Gazetteer of Bombay City and Island. Gazetteers of the Bombay Presidency. 2. Gazetteer Department. p. 54
- 1 2 Yimene, Ababu Minda (2004). «An African Indian Community in Hyderabad: Siddi Identity, Its Maintenance and Change». Cuvillier Verlag. ISBN 3-86537-206-6. p. 94
- ↑ Ganley, Colin C. (2007). «Security, the central component of an early modern institutional matrix; 17th century Bombay’s Economic Growth». International Society for New Institutional Economics (ISNIE). p. 13.
- ↑ «Mumbai Suburban» Архівавана 13 мая 2012.. National Informatics Centre (Mahrashtra State Centre). Retrieved 2009-15-31
- ↑ «Area and Density — Metropolitan Cities». Ministry of Urban Development (Government of India). p. 33.
- ↑ Krishnamoorthy, Bala (2008). «Environmental Management: Text And Cases». PHI Learning Pvt. Ltd.. ISBN 978-81-203-3329-1. p. 218
- ↑ «Mumbai, India». Weatherbase.
- ↑ Srinivasu, T.; Pardeshi, Satish. «Floristic Survey of Institute of Science, Mumbai, Maharashta State» Архівавана 17 ліпеня 2009.. Government of Maharashtra.
- ↑ «Municipal Corporation of Greater Mumbai Water Sector Initiatives» Архівавана 10 красавіка 2009. (PPT). Department of Administrative Reforms and Public Grievances (Government of India). p. 6.
- ↑ «Salient Features of Powai Lake» Архівавана 15 ліпеня 2011. (PPT). Department of Environment (Government of Maharashtra). pp. 1–3.
- ↑ Sen, Somit (13 December 2008). «Security web for city coastline». The Times of India.
- ↑ Kanth, S. T. G. Raghu; Iyenagar, R. N. (10 December 2006). «Seismic Hazard estimation for Mumbai City». Current Science (Current Science Association) 91 (11): 1486.
- ↑ Proceedings of the Indian National Science Academy. 65. Indian National Science Academy. 1999, p. 210
- ↑ Kishwar, Madhu Purnima (3 July 2006). «Three drown as heavy rain lashes Mumbai for the 3rd day». Daily News and Analysis (DNA) (Mumbai).
- ↑ Rohli, Robert V.; Vega, Anthony J. (2007). «Climatology» (illustrated ed.). Jones & Bartlett Publishers. ISBN 978-0-7637-3828-0. p. 267
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мумбаі
- Афіцыйны сайт горада
- Фотаздымкі Мумбаі
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.