Мікашэвіцкі сельсавет
Мікашэ́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска (пазней — рабочы пасёлак) Мікашэвічы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ленінскага раёна Пінскай вобласці. Цэнтр — вёска Мікашэвічы. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя Сітніцкага сельсавета[1]. 8 сакавіка 1956 года ў склад рабочага пасёлка Мікашэвічы ўключана вёска Рудня[2]. Пасля скасавання Ленінскага раёна 20 студзеня 1960 года сельсавет увайшоў у склад Лунінецкага раёна. 27 чэрвеня 1961 года скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Мікашэвіцкага пассавета[3].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб уключэнні вёскі Рудня Ленінскага раёна Брэсцкай вобласці ў склад рабочага пасёлка Мікашэвічы ад 8 сакавіка 1956 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1956, № 3.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 чэрвеня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 28 (948).
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Ленінскага раёна (Пінская вобласць) Катэгорыя·Былыя сельсаветы Лунінецкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1961 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.