Мікашэвічы
Мікашэ́вічы[2] (трансліт.: Mikaševičy) — горад раённага падпарадкавання ў Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, на р. Волхва. Чыгуначная станцыя на лініі Лунінец—Калінкавічы. Рачны порт на Мікашэвіцкім канале. За 54 км ад Лунінца, 282 км ад Брэста. Насельніцтва 12 693 чал. (2017)[3].
Гісторыя
У 1796 годзе ў мястэчку дзейнічала Мікашэвіцкая жалезаапрацоўчая мануфактура. З XIX стагоддзя вёска Ленінскай воласці Мазырскага павета. З часу пракладу Палескіх чыгунак — мястэчка і станцыя. З 1921 года ў складзе Польшчы, з 1939 года ў БССР. З 1940 года рабочы пасёлак у Ленінскім раёне Пінскай вобласці (з 1954 у Брэсцкай вобласці), у 1950—1960 гадах цэнтр Ленінскага раёна, з 1960 года ў Лунінецкім раёне, з 2005 года горад[4][5]. 8 сакавіка 1956 года ў склад рабочага пасёлка Мікашэвічы ўключана вёска Рудня[6].
25 жніўня 2005 года Мікашэвіцкі пассавет рэарганізаваны ў гарсавет. 27 красавіка 2006 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Мікашэвіцкаму гарсавету перададзены вёскі Ваган, Вільча, Града, Запроссе, Моршчынавічы, Пясчанікі і Сітніца[7]. 10 сакавіка 2017 года ўсе вёскі перададзены ў склад Сінкевіцкага сельсавета[8].
Насельніцтва
|
Эканоміка
Прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў (РУВП «Граніт»), харчовай прамысловасці. Гасцініца.
Славутасці
- Царква ў гонар Раства Іаана Прадцечы — праваслаўная царква, помнік архітэктуры эклектыкі.
- Каталіцкая капліца ў прыстасаваным цагляным будынку
- Школа (1904)
- Яўрэйскія могілкі
- Радавая забудова
- Помнік на брацкай магіле яўрэяў, забітых нацыстамі і паліцаямі 6 жніўня 1942 года (1992).
Вядомыя асобы
- Юрый Іванавіч Авяр’янаў (1952—1996) — беларускі акцёр.
- Святлана Георгіеўна Ціханоўская (нар. 1982) — беларуская палітычная дзяячка.
Гл. таксама
Зноскі
- 1 2 Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 29 июля 2005 г. № 841 Об отнесении рабочего поселка Микашевичи к категории городов районного подчинения
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 25 августа 2005 г. № 171 Об отнесении рабочего поселка Микашевичи к категории городов районного подчинения
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб уключэнні вёскі Рудня Ленінскага раёна Брэсцкай вобласці ў склад рабочага пасёлка Мікашэвічы ад 8 сакавіка 1956 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1956, № 3.
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 27 апреля 2006 г. № 231 О передаче сельских населенных пунктов Лунинецкого района в административное подчинение Микашевичского городского Совета депутатов и исполкома
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 10 марта 2017 г. № 256 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Лунинецкого района Брестской области
- ↑ Численность населения на 1 января 2011 года и среднегодовая численность населения за 2010 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — 2011. Праверана 13 студзеня 2012.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2016.
- ↑ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2017.
- ↑ Численность населения на 1 января 2020 г. по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2020.
- ↑ Численность населения на 1 января 2021 г. и среднегодовая численность населения за 2020 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2021.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — С. 353. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
-
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мікашэвічы
- Геаграфічныя звесткі па тэме Мікашэвічы на OpenStreetMap
- Гранітны кар’ер у Мікашэвічах
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Лунінецкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.