wd wp Пошук:

Мікулінск

Міку́лінск[1] (трансліт.: Mikulinsk, руск.: Микулинск) — вёска ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Зеляноцкага сельсавета.

Гісторыя

Паводле пісьмовых крыніц вядома з XIX стагоддзя як паселішча ў Даманавіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. У 1850 годзе вёска належала памешчыку Міхайлаву. У 1879 годзе была пазначана як паселішча ў Даманавіцкім царкоўным прыходзе. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. У час Вялікай Айчыннай вайны ў 1944 годзе акупанты цалкам спалілі вёску і забілі 2 жыхароў.

У складзе калгаса «Камунар» (цэнтр — вёска Зеляночы).

На 2020 год у вёсцы 3 хаты.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Ніку́лінск, Міку́лічы, мн.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Калінкавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be