wd wp Пошук:

Мілевічы

Міле́вічы[1] (трансліт.: Milievičy, руск.: Милевичи) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Мілевіцкага сельсавета. Размешчана на правым беразе ракі Случ, за 16 км на поўнач ад Леніна.

Гісторыя

Паводле пісьмовых крыніца вядома з XVI ст. як вёска ў Новагарадскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі[2].

Насельніцтва

  • 6 мая 1896 — 78 двароў, 614 жыхароў (310 ж.п., 304 м.п.)
  • 1908 — сяло: 702 жыхары
  • 1994 — вёска: 336 двароў, 962 жыхары
  • 1999 — 320 двароў, 810 жыхароў[3]

Інфраструктура

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Мікашэвічы — Слуцк.

Славутасці

  • Іаана-Багаслаўская царква, пабудаваная ў 1801 годзе.

Вуліцы

  • Ленінская вуліца
  • Набярэжная вуліца

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Стары́я Міле́вічы
  2. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9. С. 503
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — С. 370.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Жыткавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be