Мільчанскі сельсавет (Вілейскі раён)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Мільчанскі сельсавет. Мі́льчанскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Мільча.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Крывіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў Вілейскім раёне. 4 красавіка 1973 года ў склад Дагінаўскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Заброддзе, Кутнае, Лубень, Поня, Сіўцы і хутары Вязовец, Круглае)[1]. 17 сакавіка 1977 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Даўгінаўскага сельсавета[2].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 8 населеных пунктаў: вёскі Вардамічы, Замошша, Мільча, Нябышына, Руччо, Рэчкі, Саланое і Слабада.
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Вілейскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Крывіцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1977 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.