wd wp Пошук:

Даўгінаўскі сельсавет (Вілейскі раён)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Даўгінаўскі сельсавет. Даўгі́наўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вілейскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Даўгінава.

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Крывіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — гарадскі пасёлак Даўгінава. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Пагосцкага сельсавета, статус Даўгінава паніжаны да вёскі[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Вілейскага раёна. 27 снежня 1962 года ў склад сельсавета з Сіўцаўскага сельсавета Мядзельскага раёна перададзены 6 населеных пунктаў (Млечкі, Панкраты, Станькі, Хамутнае, Юшкаўка і Язні)[2]. 4 красавіка 1973 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ваўкалацкага сельсавета (12 населеных пунктаў: вёскі Баравыя, Бубны, Ваўкалатка, Ворнаўка, Вострава, Габітацыя, Дзямідкі, Заложына, Зосіна, Крупнікі, Мікуліна і Ясюкоўка) і 7 населеных пунктаў Мільчанскага сельсавета (вёскі Заброддзе, Кутнае, Лубень, Поня, Сіўцы і хутары Вязовец, Круглае)[3]. 17 сакавіка 1977 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мільчанскага сельсавета (8 населеных пунктаў: вёскі Вардамічы, Замошша, Мільча, Нябышына, Руччо, Рэчкі, Саланое і Слабада)[4]. 30 кастрычніка 2009 года ў склад Жарскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Аношкі, Грышкавічы, Жызнава, Камена, Крывазнакі, Пагост і Стахі)[5]. 28 мая 2013 года ў склад сельсавета са Сцешыцкага сельсавета вернуты 7 населеных пунктаў (Аношкі, Грышкавічы, Жызнава, Камена, Крывазнакі, Пагост, Стахі)[6].

18 снежня 2018 года скасаваны вёскі Вязовец і Кутнае[7].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (52 населеныя пункты) — 3288 чалавек[8], з іх 96,9 % — беларусы, 2,1 % — рускія, 0,4 % — палякі, 0,4 % — украінцы[9].

Населеныя пункты

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 снежня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
  4. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
  5. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 25 кастрычніка 2020.
  6. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
  7. Решение Вилейского районного Совета депутатов от 18 декабря 2018 г. № 38 Об упразднении сельских населенных пунктов
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  9. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Крывіцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Вілейскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be