Міраславас
Мірасла́вас[1] (літ.: Miroslavas, традыцыйная беларуская назва — Міраслаў) — вёска ў Алітускім раёне Алітускага павета Літвы. Цэнтр Міраславаскай сянюніі. Размешчана за 12 км на захад ад Алітуса. Насельніцтва на 2011 год — 382 чалавекі.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Міраслаў упамінаецца ў XVII ст. У гэты час ён уваходзіў у склад Троцкага павета Троцкага ваяводства.
У XVIII ст. Міраслаў атрымаў статус мястэчка. У 1719 годзе тут збудавалі драўляны касцёл.
Пад уладай Расійскай імперыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Міраслаў апынуўся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Расійскай імперыі, у Сейненскім павеце Сувалкаўскай губерні.
На 1827 год у Міраславе было 33 будынкі.
Найноўшы час
Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Міраслаў апынуўся ў складзе Літвы. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1827 год — 328 чал.[2]
- XXI стагоддзе: 2011 год — 382 чал.
Славутасці
- Капліца
- Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (1847)
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ Chlebowski B. Mirosław // Słownik geograficzny… T. VI. — Warszawa, 1885. S. 497.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Міраславас
Катэгорыя·Населеныя пункты Алітускага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.