Мірскі сельсавет
Мі́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Мір.
12 кастрычніка 1940 года ўтвораны Мірскі пассавет у складзе Мірскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 17 снежня 1956 года ў складзе Карэліцкага раёна. 2 снежня 1961 года да пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Прылуцкага сельсавета. З 25 снежня 1962 года ў складзе Навагрудскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Карэліцкага раёна. 21 красавіка 1977 года да пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Сімакаўскага сельсавета. 29 лістапада 2011 года скасавана вёска Засценкі[1]. 26 снежня 2013 года Мірскі пассавет рэарганізаваны ў Мірскі сельсавет[2].
Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (17 населеных пунктаў без Міра) — 1348 чалавек[3], з іх 96,5 % — беларусы[4].
Зноскі
- ↑ Решение Кореличского районного Совета депутатов от 29 ноября 2011 г. № 59 Об упразднении деревень Застенки, Селище Кореличского района, изменении границы агрогородка Полужье Кореличского района
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 декабря 2013 г. № 277 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Кореличского района Гродненской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2013 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Карэліцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.