Міхалёва 2
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Міхалёва. Міхалёва 2[1] (трансліт.: Michaliova 2, руск.: Михалёво 2) — вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Бортнікаўскага сельсавета.
Геаграфія
Вёска знаходзіцца за 22 км на ўсход ад Бабруйска, 9 км ад чыгуначнай станцыі Цялуша на лініі Бабруйск — Жлобін, 88 км на паўднёвы захад ад Магілёва, пры аўтамабільнай дарозе Бабруйск-Рагачоў. На захад ад аграгарадка працякае рака Ала, левы прыток Бярэзіны (басейн Дняпра). Ландшафт мясцовасці хвалісты з шыракаліста-яловымі і хваёвымі лясамі. Тэрыторыя знаходзіцца ў межах Алаўскай раўніны ўсходняй Перадпалескай правінцыі. Клімат цёплы, умерана вільготны. Сярэдняя тэмпература студзеня −6,5 °C, ліпеня +18 °C. Аршанскі артэзіянскі басейн.
Гісторыя
У 1923 годзе для будучай вёскі выдзелены вялікі ўчастак былой памешчыцкай зямлі. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Бальшавік». 19 вяскоўцаў загінулі ў час Вялікай Айчынай вайны. У 1986 годзе 58 гаспадарак, у складзе калгаса «імя Дзяржынскага».
Гарадзішча
Мясцовая назва Гарадок. На паўднёвай ускраіне вёскі, на левым беразе ракі Ала. Пляцоўка памерам 80×55 метраў з боку поля ўмацавана валам вышынёй 0,6 м і ровам глыбінёй каля 3 м, шырынёй каля 9 м, мае моцны нахіл на поўдзень. Гарадзішча адкрыў у 1964 годзе Л. Д. Побаль, абследаваў у 1978 годзе П. Ф. Лысенка. Знойдзены фрагменты ляпной і ганчарнай керамікі. Адносіцца да ранняга жалезнага веку і сярэднявечча, датуецца 1-м тысячагоддзем да нашай эры — пачаткам 2-га тысячагоддзя нашай эры. Матэрыялы абследавання захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі Акадэміі Навук Беларусі.
Дынаміка развіцця
| Паказчык | 1926 | 1959 | 1970 | 1986 | 1997 | 2007 | 2014 |
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| колькасць двароў, адзінак | 32 | няма
звестак |
няма
звестак |
58 | 51 | 40 | 29 |
| колькасць насельніцтва, жыхароў | 146 | 200 | 175 | 140 | 87 | 69 | 51 |
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі. Магілёўская вобласць. кніга 1. Мн. Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі. 2008
- Памяць. Бабруйскі раён. Мн. Беларуская Энцыклапедыя. 1998
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць. Мн. Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі. 1986
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Бабруйскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.