Навабеліцкі раён
Навабеліцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (гарадскі раён) у складзе горада Гомеля. Размешчаны, у адрозненне ад астатняй тэрыторыі горада, на левым беразе ракі Сож, у паўднёваўсходняй частцы горада. У Навабеліцкім раёне пражывае 50,0 тыс. чалавек (2005), што складае каля 10 % насельніцтва Гомеля; плошча раёна больш 2 тыс. га. Галоўная вуліца раёна — вуліца Ільіча, выцягнутая з поўначы на поўдзень, пачынаецца адразу за аўтамабільным мастом цераз раку Сож і пераходзіць у Чарнігаўскую шашу. Другая па значнасці вуліца — Севастопальская, крыху разгружае цэнтральную частку вуліцы Ільіча ад грузавога транспарту.
Гісторыя
Асноўны артыкул: Новая Беліца (Гомель) У 1896—1914 гадах у мястэчку Новая Беліца працавала Навабеліцкая лесапільная фабрыка. Вырабляла дошкі. У 1900—1913 гадах была паравая машына (80 к.с.). У 1908—1910 гадах працавалі 64 чалавекі.
У 1897—1908 гадах у мястэчку Новая Беліца працаваў Навабеліцкі спіртаачышчальны завод. Меў паравую машыну (8 к.с.). У 1905 годзе выраблена 143,1 тыс. вёдзер 40-градуснай гарэлкі. У 1908 годзе працавала 57 рабочых.
У 1911—1913 гадах у мястэчку Новая Беліца дзейнічаў Навабеліцкі лесапільна-бандарны завод. Вырабляў дошкі, брусы, палубнік, клёпку. Меў паравы рухавік (57 к.с.). У 1913 годзе працавала 90 чалавек.
Водныя аб’екты
Праз раён (паралельна вул. Зайцава) працякае ручэй Масцішча
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
Літаратура
- Гомель. Энцыклапедычны справачнік. — Мн.: БелСэ, 1991. — 527 с.
Спасылкі
- Афіцыйны сайт Навабеліцкага раёна Гомеля Архівавана 25 сакавіка 2009.
- Старонка Навабеліцкага раёна на сайте Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Раёны Гомеля
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.