Навасёлкаўскі сельсавет (Ляхавіцкі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Навасёлкаўскі сельсавет.
Навасё́лкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Навасёлкі.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ляхавіцкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сваятыцкага сельсавета[1]. У 1964 годзе ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Ляхавіцкага гарсавета перададзена вёска Вялікая Лотва[2]. 14 красавіка 1971 года вёска Вошкаўцы перайменавана ва Ураджайную[3]. 15 снежня 1980 года ў склад Жарабковіцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Валасачы, Дамашы, Пірштукі, Сваятычы і Трабавічы)[4]. 16 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Федзюкоўскага сельсавета перададзена вёска Адахаўшчына[5].
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета — 2617 чалавек[6], з іх 91,9 % — беларусы, 3,7 % — рускія, 2,5 % — палякі[7].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 14 ліпеня і 1 жніўня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071).
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 14 красавіка 1971 г. Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Брэсцкай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314).
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 15 снежня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 3 (1665).
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Ляхавіцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.