wd wp Пошук:

Жарабковіцкі сельсавет

Будынак сельвыканкама ў Жарабковічах (2014 г.).

Жарабко́віцкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Жарабковічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ляхавіцкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Падлескага сельсавета[1], які 3 ліпеня 1972 года перайменаваны ў Жарабковіцкі сельсавет[2]. 4 верасня 1972 года скасавана вёска Засценак-Зубелевічы (аб’яднана з вёскай Зубелевічы)[3]. 15 снежня 1980 года ў склад сельсавета з Навасёлкаўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Валасачы, Дамашы, Пірштукі, Сваятычы і Трабавічы)[4]. 6 красавіка 1981 года ў склад адноўленага Падлескага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Зубелевічы, Падлессе, Патапавічы, Рамашкі, Свісткоўшчына, Улазавічы, Шавялі)[5]. 2 ліпеня 2008 года скасавана вёска Астрэйкі[6]. 20 снежня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Падлескага сельсавета (аграгарадок Падлессе, вёскі Зубелевічы, Патапавічы, Рамашкі, Свісткоўшчына, Улазавічы, Шавялі)[7].

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета — 1689 чалавек[8], з іх 92,1 % — беларусы, 3,4 % — палякі, 2,7 % — рускія, 1,1 % — украінцы[9].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 ліпеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 23 (1361).
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).
  4. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 15 снежня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 3 (1665).
  5. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 красавіка 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 14 (1676).
  6. Пералік найменняў геаграфічных аб’ектаў, спыніўшых сваё існаванне за 2006—2008 гг. Архівавана 20 красавіка 2022. (руск.)
  7. Решение Брестского областного Совета депутатов от 20 декабря 2013 г. № 330 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ляховичского района Брестской области(недаступная спасылка)
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
  9. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Ёсць край такі [Тэкст] : гістарычна-літаратурная хроніка / рэд.-склад. У. М. Лаўрэнаў. — [Б. м.] : Баранавіцкая ўзбуйненая друкарня, 2003. — 427 с. — ISBN 985-6676-41-X
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1972 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Ляхавіцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be