Навасёлкаўскі сельсавет (Пастаўскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Навасёлкаўскі сельсавет.
Навасё́лкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Навасёлкі.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Савіцкі сельсавет у складзе Пастаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Савічы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Груздаўскага сельсавета[1]. Станам на 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета налічвалася 52 населеныя пункты[2]. 17 мая 1985 года ў склад Юнькаўскага сельсавета перададзены 14 населеных пунктаў (Агароднікі, Боцьвіны, Весялуха, Гогава, Захараўшчына, Калееўцы, Кубаркі, Курылавічы, Манькавічы, Міхнічы, Мястэчка, Русіны, Савічы і Сарочына), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Лукашова, сельсавет перайменаваны ў Лукашоўскі сельсавет[3]. 27 верасня 1991 года ў склад Юнкаўскага сельсавета перададзены 14 населеных пунктаў, наўзамен з Юнкаўскага сельсавета перададзены 35 населеных пунктаў. 24 жніўня 1992 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Навасёлкі, сельсавет перайменаваны ў Навасёлкаўскі.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1560 чалавек[4], з іх 89,3 % — беларусы, 7,2 % — рускія, 1,1 % — украінцы, 1,0 % — палякі[5].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.) . — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 58. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 мая 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 17 (1823).
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Пастаўскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.