wd wp Пошук:

Юнькаўскі сельсавет

Ю́нькаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Юнькі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Юнкаўскі сельсавет у складзе Пастаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Юнкі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Навасёлкаўскага 1-га сельсавета[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 17 ліпеня 1964 года ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Варапаеўскага пассавета перададзены 6 населеных пунктаў (Багданова, Жылінскія, Мар’янполле, Мацуры, Пухаўка і Скварцова)[2]. 17 мая 1985 года ў склад сельсавета з Савіцкага сельсавета перададзены 14 населеных пунктаў (Агароднікі, Боцьвіны, Весялуха, Гогава, Захараўшчына, Калееўцы, Кубаркі, Курылавічы, Манькавічы, Міхнічы, Мястэчка, Русіны, Савічы і Сарочына)[3]. 27 снежня 1985 года ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Варапаеўскага пассавета перададзены 8 населеных пунктаў (Гаўрылавічы, Каралі, Карпавічы, Лучай, Надазер’е, Равы, Салаўіха і Скварцова)[4]. 16 кастрычніка 1989 года ў склад сельсавета з Курапольскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (Васіліны-I і Чарэмушнікі Падзісенныя)[5]. 27 верасня 1992 года ў склад Лукашоўскага сельсавета перададзены 35 населеных пунктаў, наўзамен з Лукашоўскага сельсавета перададзены 14 населеных пунктаў. 24 жніўня 1992 года ў склад сельсавета з Курапольскага сельсавета перададзены 16 населеных пунктаў. У 1990-я гады сельсавет перайменаваны ў Юнькаўскі сельсавет. 26 верасня 2002 года ў склад Курапольскага сельсавета перададзены 17 населеных пунктаў. 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Шыркаўскага сельсавета (12 вёсак: Аўласы, Дзеравянкі, Доўжа, Споры Вялікія, Кашыцы, Ліпнікі, Макараўцы, Рамелькі, Салаўі, Сіманькі, Шыркі, Яцавічы)[6]. 27 снежня 2019 года скасаваны хутары Белыя і Чыгуначная Казарма[7].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (44 населеныя пункты) — 1052 чалавекі[8], з іх 83,2 % — беларусы, 12,8 % — рускія, 1,5 % — палякі[9].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071).
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 мая 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 17 (1823).
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 27 снежня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 4 (1846).
  5. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 кастрычніка 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 35 (1985).
  6. Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области Архівавана 11 мая 2021.
  7. Решение Поставского районного Совета депутатов от 27 декабря 2019 г. № 74 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Поставского района Архівавана 2 чэрвеня 2021.
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  9. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Пастаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Пастаўскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Пастаўскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be