wd wp Пошук:

Нарацкі сельсавет

На́рацкі сельсавет (таксама сустракаецца назва Нарача́нскі сельсавет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мядзельскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Нарач.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Кабыльніцкі сельсавет у складзе Мядзельскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Кабыльнік. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 28 жніўня 1964 года вёска Кабыльнік перайменавана ў Нарач, сельсавет — у Нарацкі. 9 жніўня 1979 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ляшчынскага сельсавета. 28 красавіка 2004 года ў склад сельсавета ўключаныя вёскі Абрамы, Балашы і Малая Сырмеж Сырмежскага сельсавета і хутары Глыбокі Ручай і Рыдупля Свірскага сельсавета[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 4143 чалавекі[2], з іх 94,5 % — беларусы, 3,2 % — рускія, 1,6 % — палякі[3].

Зноскі

  1. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 апреля 2004 г. № 64 Об изменении границ Нарочского, Свирского и Сырмежского сельсоветов Мядельского района
  2. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Мядзельскага раёна. Мінск, «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, 1998. ISBN 985-11-0107-9
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Мядзельскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Мядзельскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be