wd wp Пошук:

Балашы (Мядзельскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Балашы.

Балашы́[1] (трансліт.: Balašy, руск.: Балаши) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Нарацкага сельсавета.

Гісторыя

У 1904 г. вёска Занарачанскай воласці Свянцянскага павета Віленскай губерні, 155 жыхароў; працавала царкоўна-прыходская школа, у якой у 1896-97 навучальным годзе вучыліся 13 хлопчыкаў. У 1908 г. вёскі Балашы 1-я (6 двароў, 97 жыхароў) і Балашы 2-я (2 двары, 33 жыхары). З 12.10.1940 г. у Шэметаўскім сельсавеце Свірскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай абласцей, з 31.08.1959 г. Мядзельскага раёна, з 20.01.1960 г. Мінскай вобласці, з 05.08.1954 г. у Сырмежскім сельсавеце.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы працавала пачатковая школа. З 1973 вёска ў складзе калгаса імя Калініна (цэнтр — вёска Старлыгі).

У 2004 годзе Балашы былі перададзены з Сырмежскага сельсавета ў склад Нарацкага сельсавета[2].

Насельніцтва

  • 66 жыхароў (1960)
  • 11 двароў, 18 жыхароў (1997)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 28.04.2004 N 64 “Об изменении границ Нарочского, Свирского и Сырмежского сельсоветов Мядельского района”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Мядзельскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be