wd wp Пошук:

Нарач (курортны пасёлак)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Нарач, значэнні.

На́рач[2] (трансліт.: Narač, руск.: Нарочь) — курортны пасёлак у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, на беразе воз. Нарач. За 18 км ад чыгуначнай станцыі Паставы на лініі ВарапаеваЛынтупы; на аўтамабільнай дарозе МінскПаставы. Насельніцтва 3 495 чал. (2017)[3].

Гісторыя

Заснаваны ў 1964 як пасёлак пры курорце Нарач з вёсак Баравыя, Купа, Малая Сырмеж, Наносы, Садоўшчына, Сцепянёва, Урлікі.

Насельніцтва

Эканоміка

Жылыя дамы ля галоўнай плошчы Купы

Турыстычны комплекс «Нарач». Санаторыі «Нарач», «Нарачанскі бераг», «Спадарожнік», «Белая Русь», «Прыазёрны». Яхт-клуб «Нарачанскі». Гасцініца «Нарач», гасцявы дом «Возера Нарач» і інш. Рыбакамбінат.

Працуе даследчая Нарачанская азёрная станцыя.

Парк

Парк закладзены ў ХІХ ст. на плошчы 3 га, збярогся часткова. Парадная частка мае сіметрычна-восевае рашэнне. Уезд фіксаваны дзвюма парамі куліс з елкі і таполі белай, цэнтральная частка партэра дэкарыравана бэзам. Пейзажная частка парку займае дзве тэрасы. Яна ўключае дрэвавыя групы, паляны і водную сістэму. У дрэвастоі пераважаюць мясцовыя віды, з экзотаў захаваліся піхта сібірская, сасна румелійская, ліпа еўрапейская і інш.

Зноскі

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Мядзельскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Мінскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be