Нарыманаў (Хойніцкі раён)
Нарыма́наў[1] (трансліт.: Narymanaŭ, руск.: Нариманов) — былы пасёлак у Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіў у склад Алексіцкага сельсавета.
Гісторыя
У 1782 годзе пан Багуслаў Леапольд Аскерка адпаведным тэстамэнтам падзяліў свае разлеглыя ўладанні паміж сынамі[2]. З дакумента «Камеральное описание пришедшей от Минской и Волынской губернии к Черниговскому наместничеству части и устроенной в ней Речицкой округи», які складзены паводле расійскай рэвізіі 1795 года, вядома, што «Михайле Оскирке порутчику польскому…» належалі «двор Михалёв, деревня Моклище, село Старч, деревня Мутижер»[3]. У шляхецкай рэвізіі 1811 года пацверджана і дададзена: пан Міхал Аскерка[заўв 2] і яго сыны Альбін, Вікенцій, Ян Антоній, Эразм былі ўладальнікамі двара Міхалёў, паселішчаў Старч, Муціжар, Маклішча, у якіх налічвалася 130 душ падданых мужчынскага полу[4].
На 1876 год Міхалёў — маёнтак у Юравіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні, уласнасць паноў Александровічаў. У 1889 годзе добрамі Міхалёў у 3704 дзесяціны зямлі валодала купецкая ўдава Баглей Марфа Аляксандраўна[5]. У 1909 годзе ў фальварку Міхалёў 1 двор з 16 жыхарамі[6].
У 1926 годзе Міхалёў альбо Нарыманаў-Міхалёўскі — пасёлак у Моклішчанскім сельсавеце Юравіцкага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Мазырскай акругі, а з 10 лістапада 1927 года ў Алексіцкім сельсавеце тых жа раёна і акругі (да 26 чэрвеня 1930 года), з 8 ліпеня 1931 года ў Хойніцкім раёне, з 20 лютага 1938 года ў Палескай, з 8 студзеня 1954 года ў Гомельскай вобласці. У 1932 годзе існаваў калгас «Нарыманаў», які складалі 7 сем’яў калгасных гаспадароў, а апрацоўвалі яны 131 га зямлі.
Ліквідаваны 20 верасня 2011 года[7].
Насельніцтва
Дынаміка
- 1897 год — у фальварку 14 жыхароў (паводле перапісу).
- 1909 год — 16 жыхароў.
- 1926 год — 11 гаспадарак, 44 жыхары.
- 1959 год — 106 жыхароў (згодна з перапісам).
- 1970 год — 101 жыхар.
- 2004 год — жыхароў няма.
Заўвагі
- ↑ Год смерці паручніковай Евы з Дамброўскіх запісаны асобна ад імя, у ніжняй частцы тэксту, побач з годам суддзёвай рэчыцкай (жонкі Альбіна). У тым жа 1811 г. нарадзіўся іх малодшы сын Эразм Антоній. Магчымая сувязь нараджэння і спачыну.
- ↑ Міхал Аскерка спачыў у 1823 годзе, што засведчана надпісам на надмагільнай пліце з фамільнага склепа нашчадкаў харунжага мазырскага Багуслава Аскеркі і яго дзвюх жонак Ганны з роду Бандынэлі, Крыстыны з роду Лянкевічаў, які знаходзіўся паблізу сяла Алексічы і вёскі Глінішча на сучаснай Хойнікшчыне. Тут пахаваныя таксама жонка Міхала Ева з Дамброўскіх (†1811[заўв 1]), сын Альбін (1782—1845), неназваная жонка Альбіна, суддзі рэчыцкага, (†1882), дачка Альбіна Ганна (1827—1843).
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Ранейшая назва Міхалёў, варыянт Міхалёва. н.
- ↑ НГАБ у Мінску. Ф. 319. Воп. 2. Спр. 2386. А. 71адв.
- ↑ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск, 2018. С. 70 — 71
- ↑ НГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 263. А. 173
- ↑ Список землевладельцев Минской губернии. 1889 г. — Минск, 1889. С. 363
- ↑ Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 123.
- ↑ «Об упразднении сельских населенных пунктов Хойникского района». Решение Хойникского районного Совета депутатов от 20 сентября 2011 г. № 68 Архівавана 7 лістапада 2017.(руск.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нарыманаў (Хойніцкі раён)
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Хойніцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.