wd wp Пошук:

Насовіцкі раён

Насо́віцкі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка БССР у 19261927 гадах. Цэнтр — вёска Насовічы.

Утвораны 8 снежня 1926 года падчас другога ўзбуйнення БССР у складзе Гомельскай акругі БССР. У склад раёна ўключаны 25 сельсаветаў: Антонаўскі, Гадзічаўскі, Гардуноўскі, Глыбоцкі, Грабаўскі, Дуянаўскі, Запрудоўскі, Зябраўскі, Івакаўскі, Кантакузаўскі, Клімаўскі, Краўцоўскі, Лагуноўскі, Макаўскі, Маркавіцкі, Насовіцкі, Паддабранскі, Пракопаўскі, Прыбыткаўскі, Пясочна-Будскі, Рагі-Ілецкі, Рудня-Прыбыткаўскі, Старасельскі, Хутаранскі, Чарацянскі. 4 жніўня 1927 года раён скасаваны, Антонаўскі, Грабаўскі, Дуянаўскі, Запрудоўскі, Зябраўскі, Кантакузаўскі, Клімаўскі, Лагуноўскі, Насовіцкі, Прыбыткаўскі, Пясочна-Будскі, Рудня-Прыбыткаўскі, Старасельскі, Хутаранскі сельсаветы перададзены Гомельскаму раёну, Гадзічаўскі, Гардуноўскі, Глыбоцкі, Івакаўскі, Краўцоўскі, Макаўскі, Маркавіцкі, Паддабранскі, Пракопаўскі, Рагі-Ілецкі, Чарацянскі сельсаветы — новаўтворанаму Церахоўскаму раёну.

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
  • Насовіцкі раён // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8. — С. 200.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1927 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1926 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be