Насовічы
Насо́вічы[2] (трансліт.: Nasovičy, руск.: Носовичи) — аграгарадок (з 2010 года)[3] у Беларусі, у Добрушскім раёне Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Насовіцкага сельсавета.
Геаграфія
Аграгарадок знаходзіцца за 21 км у напрамку на поўдзень ад горада Добруш, за 30 км ад Гомеля, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Зябраўка, каля ракі Вуць[4]. Прыпыначны пункт Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі на лініі Куток — Гомель.
Гісторыя
Згадваецца ў канцы XVI ст. як вёска ў Рэчыцкім павеце Вялікага Княства Літоўскага. З 1772 года ў Расійскай імперыі. З 1886 года мястэчка, цэнтр воласці ў Гомельскім павеце. Дзейнічалі 2 школы, бальніца, вінакурны завод, крама, царква. З 8 снежня 1926 г. да 4 жніўня 1927 г. вёска Насовічы была адміністрацыйным цэнтрам Насовіцкага раёна. З 1927 года Насовічы — цэнтр сельсавета ў Гомельскім, з 1931 года ў Церахоўскім раёне. У час Вялікай Айчыннай вайны захопнікі загубілі 56 жыхароў вёскі, 155 чалавек вывезлі ў Германію, у верасні 1943 г. вёску спалілі[4]. З 1954 года Насовічы ў Добрушскім раёне, цэнтр сельсавета.
Насельніцтва
Памятныя і гістарычныя мясціны
- Помнік землякам, настаўнікам і вучням, загінуўшым і загубленым у Вялікую Айчынную вайну[4].
- Помнік ахвярам Чарнобыльскай катастрофы[4].
- Брацкая магіла савецкіх воінаў. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Д000270шыфр 313Д000270
- За 1,5-2 км у напрамку на захад ад аграгарадка, на правым беразе ракі Вуць, знаходзіцца археалагічны помнік — селішча эпохі ранняга жалезнага веку. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313В000269шыфр 313В000269
Вядомыя асобы
- Георгій Сцяпанавіч Раманчыкаў (1905—1993) — савецкі гаспадарчы, дзяржаўны і палітычны дзеяч.
Зноскі
- ↑ http://pop-stat.mashke.org/belarus-census/homielskaja.htm
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Решение Добрушского районного Совета депутатов от 23 февраля 2010 года № 191 «О преобразовании некоторых сельских населённых пунктов Добрушского района в агрогородки» (нявызн.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 18 чэрвеня 2018. Праверана 14 кастрычніка 2019. (руск.)
- 1 2 3 4 5 6 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8. — С. 200.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 28. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
- Ліст карты N-36-135. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1985 г. (руск.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Агрогородок Носовичи Архівавана 14 кастрычніка 2019. (руск.) // Сайт Добрушскага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Добрушскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.