Церахоўскі раён
Церахо́ўскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Беларускай ССР, якая існавала ў 1927—1962 гадах. Цэнтр — гарадскі пасёлак (да 1938 г. вёска) Церахоўка.
Гісторыя
Церахоўскі раён утвораны 4 жніўня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі БССР з цэнтрам у вёсцы Церахоўка. У склад раёна ўключаны 37 сельсаветаў, з іх 18 сельсаветаў скасаванага Чырванабудскага раёна: Андрэеўскі, Баршчоўскі, Быкоўскі, Васільеўскі, Дубраўскі, Завідаўскі, Кругавец-Калінінскі (Кругавецкі), Кузьмініцкі, Ленінскі, Ніўкінскі, Новажыццёўскі, Плутоўскі, Усоха-Будскі, Усохскі, Уцеўскі, Церахоўскі, Чырванабудскі і Чырвонакастрычніцкі; 8 сельсаветаў скасаванага Добрушскага раёна: Агародня-Гомельскі, Агародня-Кузьмініцкі, Кармянскі, Навашляхаўскі, Новажыццёўскі, Пераростаўскі, Селішчанскі, Харошаўскі; 11 сельсаветаў скасаванага Насовіцкага раёна: Гадзічаўскі, Гардуноўскі, Глыбоцкі, Івакаўскі, Краўцоўскі, Макаўскі, Маркавіцкі, Паддабранскі, Пракопаўскі, Рагі-Ілецкі, Чарацянскі. 30 снежня 1927 года да раёна далучаны Навакрупецкі і Старакрупецкі сельсаветы Гомельскага раёна, якія адначасова былі аб’яданы ў адзін Крупецкі сельсавет; тады ж у выніку ўзбуйнення і рэарганізацыі ў складзе раёна зацверджаны 19 сельсаветаў: Агародня-Гомельскі нацыянальны рускі, Баршчоўскі, Васільеўскі, Гардуноўскі нацыянальны рускі, Глыбоцкі, Дубраўскі, Кармянскі, Краўцоўскі, Кругавец-Калінінскі, Крупецкі, Кузьмініцкі нацыянальны рускі, Ленінскі нацыянальны рускі, Маркавіцкі, Пераростаўскі, Пракопаўскі, Усоха-Будскі, Уцеўскі, Харошаўскі нацыянальны рускі, Церахоўскі нацыянальны рускі, адначасова вёска Паддабранка набыла статус мястэчка. 10 лютага 1931 года да раёна далучаны Грабаўскі, Насовіцкі, Пясочна-Будскі, Цярухскі сельсаветы Гомельскага раёна. У 1935 годзе Агародня-Гомельскі, Гардуноўскі, Кузьмініцкі, Ленінскі, Харошаўскі, Церахоўскі нацыянальныя рускі сельсаветы рэарганізаваны ў беларускія сельсаветы. 12 лютага 1935 года Агародня-Гомельскі, Кармянскі, Крупецкі, Пераростаўскі, Харошаўскі сельсаветы перададзены ў склад адноўленага Добрушскага раёна. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Гомельскай вобласці. 27 верасня 1938 года вёска Церахоўка набыла статус гарадскога пасёлка, Церахоўскі сельсавет скасаваны, мястэчка Паддабранка аднесена да паселішчаў сельскага тыпу (вёска) і замест местачковага Савета ўтвораны Паддабранскі сельсавет. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Краўцоўскі, Паддабранскі, Пясочна-Будскі, Цярухскі сельсаветы, утвораны Студзёнагуцкі сельсавет, які 8 красавіка 1957 года перададзены Гомельскаму раёну. 25 снежня 1962 года раён скасаваны, гарадскі пасёлак Церахоўка, Баршчоўскі, Васільеўскі, Гардуноўскі, Глыбоцкі, Грабаўскі, Дубраўскі, Кругавец-Калінінскі, Кузьмініцкі, Ленінскі, Маркавіцкі, Насовіцкі, Пракопаўскі, Усохабудскі, Уцеўскі сельсаветы перададзены Добрушскаму раёну.
Зноскі
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.
- Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. — 10 000 экз.
Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі Катэгорыя·Былыя сельсаветы Добрушскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Насовіцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Церахоўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Чырванабудскага раёна Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1962 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1927 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1927 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.