Нацкі сельсавет (Крупскі раён)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Нацкі сельсавет. На́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Крупскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Нача.
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Крупскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі, з 18 чэрвеня 1927 года — у складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Крупскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. 31 сакавіка 1977 года ў склад Жаберыцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Брышча, Вялікае Восава, Дакудава, Нявераўшчына і Шыялоўка)[1]. 28 мая 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Ігрушкаўскага (4 населеныя пункты: вёскі Вострава, Дубешня, Кладзі і пасёлак Лянок) і Хацюхоўскага (7 населеных пунктаў: аграгарадок Нача, вёскі Барок, Заполле, Колас, Малое Восава, Плавучае Галае і Прыяміна) сельсаветаў[2].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1237 чалавек[3], з іх 91,9 % — беларусы, 5,2 % — рускія, 2,1 % — украінцы[4].
Склад
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 11 населеных пунктаў.
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 8, кн. 2. Мінская вобласць / Рэдкалегія: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2011. — 464 с.: іл. ISBN 978-985-11-0554-6. С. 334, 413
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Крупскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.