Хацюхоўскі сельсавет
Хацюхо́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Крупскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Хацюхова.
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Халопеніцкага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Халопеніцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Крупскага раёна, з 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Халопеніцкага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Крупскага раёна. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дакудаўскага сельсавета (10 населеных пунктаў: аграгарадок Дакудава, вёскі Брышча, Вялікае Восава, Вялікія Жаберычы, Клён, Крыстопаўшчына, Малыя Жаберычы, Нявераўшчына, Прыклёнак і Шыялоўка)[1], 28 мая 2013 года — частка скасаванага Нацкага сельсавета (7 населеных пунктаў: аграгарадок Нача, вёскі Барок, Заполле, Колас, Малое Восава, Плавучае Галае і Прыяміна)[2].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (11 населеных пунктаў) — 1032 чалавекі[3], з іх 95,3 % — беларусы, 3,7 % — рускія, 0,4 % — украінцы[4].
Склад
1 студзеня 1947 г. — 18 населеных пунктаў.
Зноскі
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 28 чэрвеня 2021.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Крупскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Халопеніцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Крупскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.