wd wp Пошук:

Негарэльскі сельсавет

Негарэ́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — пасёлак Энергетыкаў.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Койданаўскага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Рудня. 29 кастрычніка 1924 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Негарэлае. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Койданаўскім раёне БССР. З 23 сакавіка 1932 года Негарэльскі нацыянальны польскі сельсавет у складзе Койданаўскага нацыянальнага польскага раёна. З 29 чэрвеня 1932 года ў складзе Дзяржынскага раёна. 14 мая 1936 года рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 31 ліпеня 1937 года ў складзе Мінскага раёна. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. 27 верасня 1938 года вёска Негарэлае набыла статус гарадскога пасёлка. З 4 лютага 1939 года ў складзе адноўленага Дзяржынскага раёна, адначасова ў склад сельсавета з Стальбоўшчынскага сельсавета Уздзенскага раёна перададзены вёска Прусінава, пасёлкі Ніва і Пухаўшчына, з Сямёнавіцкага сельсавета Уздзенскага раёна — пасёлкі Гарадзілава, Загацце, Зуброўшчына, Зубрэвічы і Цагельнае[1]. У 1939 годзе скасаваны. 21 кастрычніка 1940 года ў склад Стальбоўшчынскага сельсавета Уздзенскага раёна вернута вёска Прусінава[2], у склад новаўтворанага Дзяржынскага сельсавета перададзена вёска Клыпаўшчына[3].

30 снежня 1998 года Негарэльскі сельсавет утвораны зноў у складзе Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці Беларусі з цэнтрам у пасёлку Энергетыкаў. 30 кастрычніка 2009 года ў склад сельсавета перададзены ўсе населеныя пункты скасаванага Негарэльскага пассавета (16 населеных пунктаў: вёскі Адасеўшчына, Гарбузы, Калоднікі, Камароўшчына, Каменка, Клачкі, Масцішча, Мелькавічы, Мікулічы, Пажэжына, Паўлаўшчына, Рудня, Старына, Чурылы і пасёлкі Клачкі, Негарэлае)[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) — 3006 чалавек[5], з іх 89,7 % — беларусы, 6,4 % — рускія, 1,7 % — украінцы, 1,3 % — палякі[6].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 4 февраля 1939 г. Об образовании Дзержинского района в Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 21 октября 1940 г. О перечислении дер. Прусиново, Негорельского сельсовета, Дзержинского района, в Стальбовщинский сельсовет, Уздзенского района, Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 21 октября 1940 г. Об образовании Дзержинского сельсовета в составе Дзержинского района, Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  4. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Дзяржынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Мінскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1939 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1998 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Дзяржынскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be