Новаграмыцкі сельсавет
Новаграмы́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Новыя Грамыкі.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Новаграмыцкі (Новастараграмыцкі) сельсавет у складзе Свяцілавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Веткаўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Глыбаўскага, Пацёскага і Шэйкагуткаўскага (Шэйкаўскага) сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Веткаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Барталамееўскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Гомельскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Веткаўскага раёна. У 1968 годзе скасаваны пасёлак Чырвоная Зорка (зліўся з вёскай Барталамееўка)[2]. 21 кастрычніка 1968 года ў склад Беседскага сельсавета перададзены вёска Барталамееўка і пасёлкі Васток, Петухоўка, у склад сельсавета са Стаўбунскага сельсавета перададзена вёска Рудня Стаўбунская[3]. 28 студзеня 1991 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Барталамееўскага, Неглюбскага і Стаўбунскага сельсаветаў.
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 лютага і 11 красавіка 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 20 (1214).
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 кастрычніка 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 1 (1231).
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Веткаўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Гомельскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Свяцілавіцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1991 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.