Новацярушскі сельсавет
Новацяру́шскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Новыя Цярушкі.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Сухамільскі сельсавет у складзе Старобінскага раёна Слуцкай акругі. Цэнтр — вёска Сухая Міля. З 1927 года ў Бабруйскай акруге. Пасля скасавання акруговай сістэмы ў 1930 годзе ў Старобінскім раёне БССР. З 1935 года ў Старобінскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу ў 1938 годзе ў Старобінскім раёне Мінскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Мінскай вобласці.
16 ліпеня 1954 года перайменаваны ў Новацярушскі, цэнтр перанесены ў вёску Новыя Цярушкі[1]. Пасля скасавання Старобінскага раёна 25 снежня 1962 года ў складзе Любанскага раёна. 6 студзеня 1965 года Новацярушскі сельсавет за выключэннем населеных пунктаў Бычкі, Новая Дуброва, Новыя Дунцы, Старая Дуброва і Старыя Дунцы ўвайшоў у склад Салігорскага раёна[2].
Скасаваны 23 сакавіка 1987 года, тэрыторыя далучана да Зажэвіцкага сельсавета[3]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 8 населеных пунктаў: вёскі Абідземля, Загор’е, Красны Бераг, Крываль, Лесаўня, Новая Грамата, Новыя Цярушкі, пасёлак Крываль.
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 6 января 1965 г. Об образовании новых районов Белорусской ССР Архівавана 21 сакавіка 2019.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Любанскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Салігорскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Старобінскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1987 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.