Норфалк (Вірджынія)
Норфалк (Norfolk) — горад-порт у вусці Чэсапікскага заліва, у паўднёва-ўсходняй частцы штата Вірджынія, ЗША. Галоўная ваенна-марская база ЗША ў Атлантычным акіяне. Насельніцтва складае 238832 жыхароў (2006).
Гісторыя
Заснаваны ў 1682 г.. Падчас Вайны за незалежнасць штаб-кватэра брытанскага губернатара. Спалены паўстанцамі; ад горада каланіяльнай эпохі захавалася толькі царква з прастрэленай ядром сцяной.
Абмежаванні на гандаль з Брытаніяй, частыя пажары і суперніцтва з іншымі партамі абмяжоўвалі развіццё Норфалка да 1870 года, калі тут злучыліся некалькі галін важных чыгунак.
Падчас сусветных войнаў у Норфалку быў пабудаваны вялізны прамыслова-транспартны комплекс, які абслугоўвае Атлантычны флот ЗША. Тут знаходзіцца Мемарыял Мак-Артура, у якім пахаваны генерал Дуглас Мак-Артур.
Гарады-пабрацімы
Кітакюсю (Японія) (1963) Вільгельмсгафен (Германія) (1976) Норфалк (Вялікабрытанія) (1986) Тулон (Францыя) (1989) Калінінград (Расія) (1992) Галіфакс (Канада) (2006) Кагаян-дэ-Ора (Філіпіны) (2008) Качын (Індыя) (2010) Тэма (Гана) (2010) Нінбо (Кітай) (2012)
Зноскі
- ↑ United States. Bureau of the Census 2016 U.S. Gazetteer Files — Washington, D.C.: U.S. Census Bureau, 2016.
- ↑ United States Census 2010 Праверана 9 ліпеня 2020.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Норфалк (Вірджынія)
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.