wd wp Пошук:

Нью-Ёрк (Данецкая вобласць)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Нью-Ёрк (значэнні).

Нью-Ёрк (укр.: Нью-Йорк; з 1951 да 2021 года Ноўгарадскэ) — пасёлак гарадскога тыпу ў Данецкай вобласці (Бахмуцкі раён), падпарадкаваны Тарэцку. Знаходзіцца на рацэ Крывы Тарэц, за 10 км ад Тарэцка і за 38 км ад Данецка.

Гісторыя

Паселішча Нью-Ёрк заснавана менанітамі, запрошанымі ў Расію Кацярынай II. У савецкі час (раней за 1931 год) яны былі дэпартаваныя ў Амурскую вобласць, дзе арганізавалі аднайменнае паселішча.

Пасёлак называўся Нью-Ёрк да кастрычніка 1951 года[1][2]; пад гэтай назвай згадваецца ў драме Віктара Някрасава «У родным горадзе». Пасёлак не пераназывалі, пакуль адносіны з былым саюзнікам ЗША не сапсаваліся ў выніку Халоднай вайны.

У пасёлку размешчаны Дзяржынскі фенольны завод; раней быў таксама Ноўгарадскі машынабудаўнічы завод імя Г. І. Пятроўскага (спыніў існаванне, цэхі і іншыя будынкі распрададзеныя; у адных арганізаваны розныя вытворчасці, іншыя закансерваваны; тры цэхі разабраны на будматэрыялы).

3 лютага 2021 года ў Камітэт Вярхоўнай рады Украіны па пытаннях дзяржаўнай улады, мясцовага самакіравання, рэгіянальнага развіцця і горадабудаўніцтва была вылучана рэкамендацыя аб перайменаванні пгт Ноўгарадскэ ў пгт Нью-Ёрк[3]. У абмеркаванні гэтага перайменавання ў Камітэце ВР быў прыведзены аргумент аб «прарасійскасці» назвы Ноўгарадскэ.

1 ліпеня 2021 года Вярхоўная Рада пераназвала Ноўгарадскэ ў Нью-Ёрк, вярнуўшы яму гістарычную назву.[4]

Насельніцтва

Колькасць насельніцтва

Год Колькасць жыхароў
1859 3368[5]
1885 4037[6]
1897 4586
1908 7250[7]
1939 13051[8]
1959 12913[9]
1970 13223
1979 13064
1987 13400
1989 13195
1992 13200
1998 12100
2001 11927
2009 11040
2010 11019
2011 10948
2012 10892
2013 10850
2014 10788

Транспарт

На тэрыторыі пасёлка размешчана чыгуначная станцыя Фенольная, на лініі «КасцянтыніўкаЯсынувата».

Славутасці

  • Помнік Багдану Хмяльніцкаму
  • Парк фенольнага завода

Аб’екты сацыяльнай сферы

  • Клуб фенольнага завода
  • Спартыўны комплекс «Авангард»
  • Спартыўны комплекс ААТ «Ноўгарадскі машынабудаўнічы завод»

Зноскі

  1. Заметка о переименовании.(нявызн.). Праверана 5 лютага 2021.
  2. Рада переименовала пгт Новгородское Донецкой области в Нью-Йорк(руск.) . Праверана 1 ліпеня 2021.
  3. Україні повернуть Нью-Йорк. Це підтримав комітет Ради(укр.) . Праверана 3 лютага 2021.
  4. Поселок Новгородское Рада переименовала в Нью-Йорк(руск.)  (1 ліпеня 2021).
  5. у тым ліку насельніцтва Залізнэ — 3283, Нью-Ёрка — 85
  6. насельніцтва толькі Залізнэ
  7. у тым ліку насельніцтва Залізнэ — 5757, Нью-Ёрк — 1493
  8. у тым ліку Ноўгарадскэ (былы Нью-Ёрк) — 4737, Залізнэ — 8314
  9. у тым ліку Ноўгарадскэ — 5285, Залізнэ — 7628

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Данецкай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be