wd wp Пошук:

Нікольскае (Камандорскія астравы)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Нікольскае.

Нікольскае (руск.: Никольское) — сяло, адзіны населены пункт на Камандорскіх астравах, адміністрацыйны цэнтр Алеуцкага раёна Камчацкага края Расіі. Насельніцтва — 676 чал. (2010 г.).

Геаграфія

Знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы вострава Берынга каля прасторнай бухты за 538 км на паўночны ўсход ад Петрапаўлаўска-Камчацкага, за 6831 км ад Масквы, 7308 км ад Мінска.

Клімат марскі вільготны. Сярэднегадавая тэмпература паветра +2,8 °C.

Гісторыя

Заснавана ў 1826 г. у сувязі з перасяленнем на Камандорскія астравы групы алеутаў і руска-алеуцкіх крэолаў. У 18711891 гг. разам з астравамі было здадзена ў арэнду амерыканскай кампаніі «Gutchinson, Cool & Co». У гэты час былі пабудаваны сталыя сучасныя жытлы (некаторыя захаваліся да нашага часу, хаця моцна перабудаваныя), а таксама царква (згарэла ў 1980-х гг.). У 1923 г. была ўсталявана савецкая ўлада. З 1932 г. цэнтр Алеуцкага раёна. У наш час з’яўляецца адзіным населеным пунктам Камандорскіх астравоў.

Інфраструктура

У Нікольскім усяго 6 мураваных будынкаў. Астатнія — драўляныя. Працуюць раённы шпіталь, дзіцячы садок, сярэдняя школа, ветра-дызельная электрастанцыя. Асноўныя заняткі мясцовых жыхароў — рыбалоўства, земляробства, абслугоўванне турыстаў. Астравіцяне карыстаюцца спадарожнікавым тэлебачаннем, інтэрнэтам, працуе 1 мабільны аператар. У сяле выдаецца мясцовая штотыднёвая газета «Алеутская звезда».

Са знешнім светам Нікольскае звязана праз марскі порт і аэрапорт.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Камчацкага края Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be