Нісімкавіцкі сельсавет
Нісі́мкавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Нісімкавічы.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Свяцілавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Чачэрскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Валосавіцкага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чачэрскім раёне БССР. 29 кастрычніка 1934 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Рудня-Нісімкавіцкага сельсавета. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 29 кастрычніка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Будзішчанскага сельсавета[1]. 23 лістапада 1961 года да сельсавета далучана частка скасаванага Покацкага сельсавета (8 населеных пунктаў: вёска Бабічы, пасёлкі Іванаўка, Карма, Макаўе, Мікольск, Новазалессе, Новы Мікольск і Пустынькі)[2]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Чачэрскага раёна. 14 красавіка 2006 года ў склад сельсавета з Палескага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Валосавічы, Рудня Барталамееўская, Сідаравічы, пасёлкі Дзяржынскі і Перадавік)[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1443 чалавекі[4], з іх 98,1 % — беларусы, 1,4 % — рускія, 0,4 % — украінцы[5].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 кастрычніка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16.
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 лістапада 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 14 апреля 2006 г. № 253 Об изменении границ Полесского и Нисимковичского сельсоветов Чечерского района
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Чачэрскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Свяцілавіцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Чачэрскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.