wd wp Пошук:

Омаха

Запыт «Омаха» перанакіроўваецца сюды; гл. таксама іншыя значэнні. О́маха — найбуйнейшы горад штата Небраска, размешчаны на яго ўсходняй мяжы, акруговы цэнтр акруга Дуглас. Размешчаны на беразе рэкі Місуры, прыкладна за 30 кіламетраў на поўнач ад вусця рэкі Плат. Паводле ацэнкі бюро перапісу насельніцтва ЗША ў 2008 годзе ў горадзе пражывае 432 921 чалавек. Горад з яго прыгарадамі з’яўляецца 60-й сярод найбуйнейшых агламерацый ЗША з насельніцтвам 829 890 чалавек, якія пражываюць у васьмі акругах. Назва горада паходзіць ад індзейскага племя амаха, якое з XVII стагоддзя насяляла на паўночны ўсход сучаснай Небраскі. У 2008 годзе часопіс Кіплінгерс Персанал Файненс(англ.) бел. аддаў Омасе 3-е месца ў сваім спісе самых прывабных для жыцця гарадоў ЗША[1].

Гісторыя

У 1804 годзе экспедыцыя Льюіса і Кларка даследавала берага рэкі Місуры і мела зносіны з мясцовымі плямёнамі. На месцы сустрэчы экспедыцыі з правадырамі індзейцаў у 1819 годзе быў пабудаваны форт Аткінсан, а ў 1822 годзе побач з ім з’явілася гандлёвая факторыя Амерыканскай пушной кампаніі. У 1846 годзе недалёка ад сучаснай Омахі пралягала Мармонская сцежка, па якім мармоны рухаліся на захад пасля свайго выгнання з Ілінойса. З дазволу племя амаха яны перазімавалі ў Небрасцы.

У пачатку 1850-х гадоў тэрыторыю Омахі сталі абжываць перасяленцы з Кейнсвіля (сучасны Каўнсіл-Блафс), штат Аява. У 1854 годзе Логан Фантэнель, правадыр племя амаха, прадаў большую частку зямель, якія належалі племю (каля 16 тыс. км² ці чатыры мільёны акраў), ураду ЗША па кошце 22 цэнты за акр. Гэта дазволіла на набытай зямлі стварыць тэрыторыю Небраска. 4 ліпеня 1854 года быў заснаваны горад Омаха (статус горада быў прысвоены ў 1857 годзе), якая ў 1855—1867 гадах з’яўлялася сталіцай тэрыторыі Небраска. У 1869 годзе было завершана будаўніцтва Першай транскантынентальнай чыгункі, якая звязала Омаху з горадам Сакрамента ў Каліфорніі. З’яўленне чыгункі абумовіла далейшы хуткі прырост насельніцтва і развіццё горада. Омаха атрымала мянушку «Вароты на Захад», звязаную з яго значэннем як транспартнага цэнтра ЗША ў сярэдзіне XIX стагоддзя.

Калі да сярэдзіны XX стагоддзя асновай эканомікі Омахі былі чыгунка, бровары, жывёлагадоўчыя гаспадаркі і мясахоладабойныя заводы, то сучасная эканоміка горада адрозніваецца і грунтуецца на эканоміцы ведаў. У горадзе размешчаны штаб-кватэры пяці кампаній, якія ўваходзяць у спіс Fortune 500: ConAgra Foods(англ.) бел., Union Pacific Corporation(англ.) бел., Peter Kiewit and Sons, Inc.(англ.) бел., Mutual of Omaha Companies(англ.) бел. і Berkshire Hathaway, старшынёй савета дырэктараў якой з’яўляецца найбагацейшы чалавек свету, Уорэн Бафет, які носіць мянушку «Аракул з Омахі». У 2001 годзе часопіс Newsweek уключыў Омаху ў свой спіс дзесяці самых буйных тэхналагічных цэнтраў краіны[2]. У горадзе размешчаны штаб-кватэры трох з трыццаці найбуйнейшых архітэктурных і інжынерных кампаній свету: Leo A. Daly Co., HDR, Inc.(англ.) бел. і DLR Group(англ.) бел.[3]. Важным сектарам эканомікі Омахі з’яўляецца турызм: штогод у горадзе праводзіцца фінальны турнір чэмпіянату па бейсболе сярод каледжаў, а мясцовы заапарк Генры Дурлі з’яўляецца адным з самых наведвальных месцаў Небраскі[4].

Краявід Омахі з горада Каўнсіл-Блафс, Аява

Гарады-пабрацімы

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Зноскі

  1. Wojno, M.A. No. 3: Omaha, Neb., Kiplinger’s Personal Finance. Ліпень 2008
  2. Rogers, A. (2001) High Tech Havens, Newsweek.
  3. Gonchar, J. (2006) Top 150 Architecture Firms: Integrated firms dominate architecture practice ranking, Architectural Record.
  4. Desert Dome: Dean of the Dome Архівавана 16 мая 2008., NET: Nebraska’s NPR and PBS stations.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1854 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be