Опсаўскі сельсавет
О́псаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Опса.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Браслаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Купчэльскага сельсавета, з Дрысвяцкага сельсавета Відзаўскага раёна перададзена вёска Устронь[1]. 27 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Пагошчанскага сельсавета[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. У 1971 годзе скасаваны вёска Урвы, хутары Варнелі, Кансталіна, Падгаі і Янулішкі[3], 26 сакавіка 1973 года — вёскі Баркунішкі і Пабержы (зліліся з вёскай Купчэлі)[4], у 1987 годзе — хутар Пагулянка[5]. 8 красавіка 2004 года Опсаўскаму сельсавету былі перададзеныя 47 сельскіх населеных пунктаў, якія былі адміністрацыйна падпарадкаваныя скасаванаму Відзаўскаму пасялковаму савету, у межах сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Бярозавы край» Браслаўскага раёна[6].
13 снежня 2006 года скасаваны вёскі Клярында, Маркулёва, Мушыклі, хутар Далані[7]. 24 чэрвеня 2011 года скасаваны вёскі Бартэлішкі, Крумплі, Харонжышкі, хутары Жыгуці, Лук’яны, Шлікшта і Яжоўка[8].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3035 чалавек[9], з іх 50,9 % — беларусы, 31,2 % — палякі, 14,9 % — рускія[10].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 года // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 4.
- ↑ Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 кастрычніка 1970 г. і 4 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
- ↑ Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 лютага і 4 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области
- ↑ Решение Браславского районного Совета депутатов от 13 декабря 2006 г. № 187 Об упразднении сельских населенных пунктов Браславского района Архівавана 18 мая 2021.
- ↑ Решение Браславского районного Совета депутатов от 24 июня 2011 г. № 100 Об упразднении сельских населенных пунктов Браславского района Архівавана 19 верасня 2020.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Населеныя пункты Браслаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Браслаўскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.