wd wp Пошук:

Оўлу

Оўлу (фінск. Oulu, швед. Uleåborg — Улеабарг) — шосты паводле велічыні горад Фінляндыі, адміністрацыйны цэнтр ляні Оўлу. Знаходзіцца на паўднёвым захадзе краіны, пры ўпадзенні ракі Оўлуёкі ў Батнічны заліў Балтыйскага мора. Заснаваны ў 1605 годзе, Оўлу — самы стары горад у Паўночнай Фінляндыі.

Гісторыя

8 красавіка 1605 года шведскі кароль Карл IX загадаў заснаваць паселішча насупраць замка, пабудаванага ў 1590 годзе. У 1610 годзе паселішча атрымала статус горада.

Насельніцтва

Насельніцтва горада складае амаль 194 тысячы чалавек (2014), з якіх 48,9 % — жанчыны, 51,1 % — мужчыны. На працягу апошніх гадоў Оўлу — адзін з найбольш хутка растучых гарадоў Фінляндыі.

Дынаміка насельніцтва Оўлу ў 1651—1939 гадах.

1651 400
1800 3,400
1850 5,750
1900 16,310
1939 28,700

Культура

У 2011 годзе Оўлу быў намінаваны на імя культурнай сталіцы Еўропы.

Музеі

  • Аўтамабільны музей. У экспазіцыі аўтамабілі, год выпуску якіх пачынаецца з 1910 года. Таксама ў музеі ёсць старыя матацыклы, прыклады матораў і розныя макеты.
  • Батанічны музей. Гэты музей належыць універсітэту Оўлу. У музеі сабраны розныя навуковыя калекцыі. Агулам іх амаль што пяцьсот тысяч.
  • Геалагічны музей.
  • Заалагічны музей..
  • Музей «Дом марака» .
  • Музей мастацтваў ці Oulun taidemuseo.
    <figcaption id="mwOw">Музей мастацтваў Оўлу</figcaption>

Тэатр

Адукацыя

Першая школа ў Оўлу адкрыта ў 1612 годзе, праз два гады пасля атрымання статуса горада.

Універсітэт

Транспарт

Гарадскі транспарт

Гарадскі транспарт Оўлу складаецца аўтобусаў, трамвайнага і тралейбуснага руху няма.

Чыгунка

Чыгуначная станцыя Оўлу

Праз Оўлу праходзіць чыгунка, горад з’яўляецца чыгуначным вузлом.

Кірункі

Аэрапорт

Аэрапорт Оўлу

Аэрапорт Оўлу (IATA: OUL, ICAO: EFOU) (фінск. Oulun lentoasema) знаходзіцца за 6 км ад цэнтра горада.

Кірункі

Зноскі

  1. “Area by municipality as of 1 January 2009” ((фін.) , (шведск.) ) (PDF). Land Survey of Finland.
  2. 31.01.2014. Väestörekisterikeskus

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be