Рованіемі
Рованіемі (фінск.: Rovaniemi) — горад і муніцыпалітэт у Фінляндыі, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Лапі.
Пасля аб’яднання ў 2006 годзе з Рованіемінскім сельскім муніцыпалітэтам Рованіемі стаў дванаццатым па велічыні горадам Фінляндыі і найбуйнейшым па плошчы горадам Еўропы.
Геаграфія
Горад Рованіемі размешчаны за 8 км на поўдзень ад палярнага круга, у месцы зліцця дзвюх буйных паўночных рэк — Оўнас’ёкі і Кеміёкі. Адлегласць да Хельсінкі — 800 км, да Санкт-Пецярбурга — 1025 км. Рованіемі — самы вялікі горад у Еўропе па плошчы, 8016 квадратных кіламетраў, з-за ўключэння ў горад навакольных тэрыторый.
Клімат умераны. Снежнае покрыва ляжыць у сярэднім 180 сутак у год (лістапад-красавік). Сярэдняя тэмпература студзеня — -11,8 °C (абсалютны мінімум — -45,3 °C), ліпеня — +15,2 °C (абсалютны максімум — + 30,6 °C). Сярэднегадавая тэмпература — +0,6 °C.
З верасня па сакавік у наваколлях горада можна назіраць палярнае ззянне.
Клімат Рованіемі | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Сярэдні максімум, °C | −8,5 | −8,1 | −2,8 | 2,7 | 10,2 | 16,8 | 19,4 | 16,1 | 10 | 2,6 | −3,5 | −6,9 | 4 |
Сярэдняя тэмпература, °C | −11,8 | −11,1 | −6,1 | −0,9 | 6 | 12,5 | 15,2 | 12,4 | 6,9 | 0,3 | −6,1 | −10,1 | 0,6 |
Сярэдні мінімум, °C | −15,1 | −14,1 | −9,4 | −4,5 | 1,8 | 8,1 | 11 | 8,6 | 3,8 | −2 | −8,7 | −13,3 | −2,8 |
Норма ападкаў, мм | 42,1 | 33,6 | 35,6 | 30,9 | 35,9 | 59,1 | 69,1 | 71,7 | 54,0 | 54,6 | 48,6 | 41,7 | 576,9 |
Крыніца: Ганконгская абсерваторыя |
Гісторыя
Найстаражытнае паселішча на месцы сучаснага горада датуецца XI стагоддзем[1]. Першы пісьмовы ўспамін пра Рованіемі датуецца 1453 годам. Назва паселішча паходзіць ад саамскага «roavve», што азначае залесены ўзгорак.
З моманту заснавання Рованіемі хутка развіваўся і стаў гандлёвым і адукацыйным цэнтрам рэгіёна. У пачатку XIX стагоддзя горад атрымаў дадатковы імпульс да развіцця ў сувязі з павелічэннем цікавасці да лапландскіх прыродных багаццяў. Новых перасяленцаў прыцягвалі буйныя лесараспрацоўкі і лесасплавы. «Залатая ліхаманка» стала прычынай яшчэ большай цікавасці да горада. У выніку Рованіемі стаў буйным эканамічным цэнтрам губерні[2].
У 1944 годзе падчас Лапландскай вайны горад быў амаль дашчэнту разбураны нямецкімі войскамі пад камандаваннем Л. Рэндуліча, аднак пасля заканчэння вайны быў адноўлены. У 1960 годзе Рованіемі атрымаў статус горада. У 1970 годзе горад стаў месцам правядзення VI Зімовай Універсіяды.
Адукацыя
Гарады-пабрацімы
Зноскі
- ↑ Рованиеми(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2012. Праверана 25 чэрвеня 2010.
- ↑ Рованиеми(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2012. Праверана 25 чэрвеня 2010.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рованіемі
- Афіцыйны сайт Рованіемі (фін.)
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.